Вы тут

Карысны бутэрброд талію не павялічыць


Бутэрброд — гэта хутка, лёгка і вельмі зручна, асабліва калі вы ў дарозе або ў офісе. Але дабаўленне ў бутэрброд сыру, маянэзу і іншых тлустых начынак можа ператварыць яго ў каларыйную бомбу. На шчасце, вам не трэба адмаўляцца ад зручнага і простага спосабу здаволення голаду. Прапануем вам некалькі простых рашэнняў, якія зробяць ваш бутэрброд карысным.

Бутэрброд з чарніцамі на сняданак

Вам спатрэбіцца: 1 банан, 250 г чарніц, 200 г тварагу, 4 кавалачкі хлеба (з семечкамі або грэцкімі арэхамі), 1 ст. л. мёду (вадкага).

Парэзаць банан, пакласці ў міску з чарніцамі. Дадаць тварог і перамяшаць. Падсушыць кавалачкі хлеба і намазаць чарнічнай сумессю. Папырскаць вадкім мёдам і адразу ж есці.

- "Бутэр" у перакладзе з англійскай азначае "масла". Усе прывыклі выкарыстоўваць у бутэрбродзе сметанковае масла. Але для таго, каб не абцяжарваць наш бутэрброд лішнімі калорыямі, можна прыправіць хлеб не маслам, а аліўкавым алеем.

- Выбіраючы хлеб для свайго бутэрброда, замест звычайнага батона вазьміце зерневы хлеб, хлябец або лаваш. А можна і зусім замяніць хлеб лісцем салату, у якое з такім жа поспехам можна "ўпакаваць" любімую начынку.

- Абысціся без каўбасы цалкам рэальна! Кавалачак курынай грудкі, мяса індычкі або ялавічыны цудоўна заменяць яе. Мяса для такога бутэрброда можна прыгатаваць у духоўцы, скласці ў пластыкавы кантэйнер і паставіць у халадзільнік. Там яно можа захоўвацца некалькі дзён, і вам будзе лёгка ім карыстацца .

- Каб разнастаіць смак бутэрброда, можаце смела камбінаваць начынку з мяса або рыбы не толькі з лісцем салату, але і з яблыкамі, авакада, вінаградам, курагой, арэхавым маслам, бананамі. Паспрабуйце і ацаніце пікантнасць смаку.

- Яшчэ адзін сакрэт здаровага бутэрброда — вялікая колькасць зяленіва. Падыдуць лісце салату, пятрушка, кроп. Яны стымулююць выпрацоўку страўнікавага соку і ферментаў, а яшчэ будуць добра спалучацца з бужанінай і індычкай у якасці начынкі.

- Калі вы з цяжкасцю ўяўляеце бутэрброд без кавалачка сыру, паспрабуйце замяніць цвёрды сыр на нізкакаларыйную мацарэлу або падобны паўцвёрды нятлусты сыр. Апошні вырабляецца з абястлушчанага малака, таму ў ім менш калорый.

- Вы можаце выкарыстоўваць лёгкія сырныя або тварожныя намазкі для вашага бутэрброда. Але ўважліва чытайце надпіс на ўпакоўцы. Не выбірайце прадукт, выраблены з пальмавага тлушчу. На нашай упакоўцы павінна быць пазначана "малочна-раслінны" або "малакозмяшчальны" прадукт.

- Нягледзячы на тое, што гарачае значна карысней, чым "сухамятка", у нас не той выпадак. Хлеб лепш загадзя крыху падсушыць у тостары, а вось запякаць бутэрброды не трэба. Гэта смачна, але не заўсёды карысна.

- Для тых, хто любіць дэсертныя бутэрброды (напрыклад, хлеб з варэннем), таксама ёсць свая альтэрнатыва. Варэнне вы можаце замяніць узбітымі ў блендары замарожанымі або свежымі ягадамі. З імі добра будуць спалучацца бананы, сухафрукты, і гэта значыць, што наш бутэрброд будзе паўнацэнным дэсертам.

- Вельмі важна не толькі выбраць здаровыя інгрэдыенты, але і з'есці бутэрброд правільна. Не варта есці на хаду, бегаючы па кухні.

Няхай замена каларыйнай начынкі на больш карысную стане вашым першым крокам да здаровага харчавання. Галоўнае, выконваць асноўнае правіла бутэрброда — запіваць яго чаем, а не заядаць іншымі стравамі. Тады вы зможаце і лёгка ўстаць з-за стала, і лёгка датрываць да чарговага прыёму ежы.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?