Вы тут

Права на пенсію ёсць, калі...


Мае дзеці выраслі, вучацца — атрымліваюць першую вышэйшую адукацыю. Прычым дачка пасля ўніверсітэта, які заканчвае сёлета, хацела б прадоўжыць вучобу ў магістратуры. Калі паступіць, ці можна ёй разлічваць на пенсію па страце карміцеля (бацькі)?

І.Д., Калінкавіцкі раён

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 г. № 1596-ХІІ "Аб пенсійным забеспячэнні" (далей — Закон), права на пенсію з выпадку страты карміцеля маюць непрацаздольныя члены сям'і памерлага карміцеля, якія былі на яго ўтрыманні. Непрацаздольнымі членамі сям'і лічацца, у ліку іншых: "дзеці (у тым ліку ўсыноўленыя, пасынкі і падчаркі), (якія вучацца і не дасягнулі 23 гадоў), а таксама дзеці старэйшыя за 18 гадоў, калі яны сталі інвалідамі да дасягнення 18 гадоў. Згодна з Законам, асобы, якія атрымліваюць у Рэспубліцы Беларусь, за межамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі, адносяцца да навучэнцаў. Магістратура, згодна з артыкулам 202

Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2011 г. № 243-З "Аб адукацыі", з'яўляецца ІІ ступенню вышэйшай адукацыі.

Пры гэтым вышэйпералічаным асобам пенсіі прызначаюцца незалежна ад таго, ці былі яны на ўтрыманні карміцеля.

Пенсія па прычыне страты карміцеля прызначаецца, калі карміцель да дня смерці меў стаж працы, які быў бы неабходным яму для прызначэння пенсіі па інваліднасці.

Асобам, якія сталі інвалідамі да дасягнення 20 гадоў у перыяд працы, прадпрымальніцкай, творчай або іншай дзейнасці або пасля яе спынення, пенсіі прызначаюцца незалежна ад наяўнасці стажу працы.

Членам сям'і, якая страціла карміцеля, які не меў стажу працы, дастатковага для прызначэння поўнай пенсіі па інваліднасці, прызначаецца пенсія пры няпоўным стажы працы ў памеры, вылічаным прапарцыянальна стажу працы карміцеля, які існуе.

Сем'ям памерлых пенсіянераў, якія атрымлівалі пенсію пры няпоўным стажы працы, пенсія прызначаецца прапарцыянальна стажу працы, зыходзячы з якога была прызначана пенсія памерламу карміцелю.

Пенсія па прычыне страты карміцеля прызначаецца на кожнага непрацаздольнага члена сям'і, які мае права на пенсію.

Па жаданні членаў сям'і ім можа быць прызначана адна агульная пенсія.

Такім чынам, дзеці памерлага карміцеля, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў дзённай форме і магістратуры, маюць права на пенсію па прычыне страты карміцеля да дасягнення 23 гадоў пры наяўнасці ўказаных умоў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.