Вы тут

Віртуальная небяспека становіцца рэальнай


Па меркаванні прэс-сакратара ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага, бацькі павінны цікавіцца акаўнтамі сваіх дзяцей у сацыяльных сетках.

— Лічу, што бацькам не пашкодзіць паглядзець, у якіх сацыяльных сетках прысутнічаюць іх дзеці, у якіх яны групах, якую лексіку выкарыстоўваюць і якія выкладваюць фатаграфіі, — заявіў Аляксандр Ластоўскі падчас анлайн-канферэнцыі (на сайце БЕЛТА

) , прысвечанай ролі ў жыцці сучаснага чалавека сацыяльных сетак.

Па словах Аляксандра Ластоўскага, сёння ў сацыяльных сетках прысутнічаюць аб'яднанні, якія перарастаюць у рэальны рух "Забі ветэрана", дзе маладыя людзі пакуль яшчэ толькі агучваюць свае намеры пра тое, як бы яны хацелі забіваць ветэранаў вайны. Ёсць суполкі ў падтрымку Чыкацілы, а таксама групы, якія шляхам правакацыйных паведамленняў прымушаюць дзяўчат на абуральныя посты, а затым публікуюць гэтую інфармацыю. Таксама існуюць групы, якія рэалізуюць свае садысцкія схільнасці, у тым ліку і ў Мінску. Такія аб'яднанні хоць і не вельмі вядомыя масавай аўдыторыі, але надзвычай небяспечныя.

Аляксандр Ластоўскі паведаміў, што зараз у Маскве ствараецца асобны сайт, які будзе працаваць па прынцыпе блогасферы, але з рысамі сацыяльнай сеткі. Іншымі словамі, будзе створана сацыяльная сетка пра сацыяльную сетку. Гэты праект дазволіць маладым людзям і іх бацькам даведацца пра небяспечныя з'явы ў сацыяльных сетках, пра якія яны дагэтуль не падазравалі.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».