Вы тут

Хлопчыка знайшлі праз 5 хвілін


У Віцебску за лічаныя хвіліны знайшлі маленькага хлопчыка, які знік, гуляючы з мамай.

Знаходзячыся на лячэнні ў Віцебскай дзіцячай абласной бальніцы са сваім малалетнім дзіцем, маладая жанчына вырашыла выйсці на вуліцу. Яна зайшла ў краму, сына пакінула каля ўвахода. Вярнуўшыся, жанчына не знайшла свайго малога. У паніцы яна выбегла з крамы і стала клікаць на дапамогу. Міма праходзіў намеснік начальніка Першамайскага раённага аддзела ўнутраных спраў, падпалкоўнік міліцыі Валерый Яршоў.

Ён паведаміў аб знікненні дзіцяці ў дзяжурную часць Кастрычніцкага РАУС. Дзяжурны зарыентаваў на пошукі гарадскія нарады міліцыі. Праз 5 хвілін стала вядома, што падобны па апісаннях хлопчык знойдзены ў суседнім двары. Яшчэ праз хвіліну "прапажу" вярнулі маці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.

Грамадства

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.