Вы тут

Балтыка прыгоніць да нас дажджы і навальніцы


У ноч на пятніцу будзе толькі 7—13 цяпла

Атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы прынясе сёння на тэрыторыю Беларусі кароткачасовыя дажджы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

У асобных раёнах у аўторак чакаюцца навальніцы, пры навальніцах — узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях месцамі моцныя дажджы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень 22—28 цяпла.

У сераду гэты атмасферны фронт будзе рухацца далей на ўсход кантынента. Таму ўначы амаль паўсюдна, а ўдзень месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ў ноч на сераду плюс 11—17 градусаў, удзень — ад 18 да 25 градусаў, а на ўсходзе Гомельскай вобласці — да 27 цяпла.

15 жніўня ўначы яшчэ без ападкаў, а ўдзень месцамі па паўночна-заходняй палове невялікія дажджы. Крыху пахаладае. Уначы стане ўжо 8—14 цяпла, а ўдзень — плюс 18—25 градусаў. Не прагназуецца ападкаў і ў ноч на пятніцу, а вось удзень у асобных раёнах магчымы дажджы і навальніцы. Раніцай месцамі туман. Уначы стане яшчэ свяжэй — усяго плюс 7—13 градусаў, а ўдзень — ад 20 да 25 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».