Вы тут

Падатковыя праверкі ў ігральным бізнесе


Падатковыя праверкі ў сферы ігральнага бізнесу за першае паўгоддзе далі магчымасць даналічыць Br858,9 млн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.

Па стане на 1 ліпеня 2013 года спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу маюць 136 юрыдычных асоб, з іх дзейнасць фактычна ажыццяўляюць 115 ліцэнзіятаў. У цэлым па рэспубліцы функцыянуюць 31 казіно (з іх 18 — у Мінску), 275 залаў гульнявых аўтаматаў і 171 букмекерская кантора.

Зарэгістравана 10 тыс. 930 аб'ектаў падаткаабкладання падаткам на ігральны бізнес, што на 2 тыс. 696 адзінак больш, чым на 1 ліпеня 2012 года, у тым ліку 189 гульнявых сталоў (рост на 8 адзінак), 10 тыс. 547 гульнявых аўтаматаў (рост на 2 тыс. 645 адзінак), 194 касы букмекерскіх кантор (рост на 43 адзінкі). Гульнявыя аўтаматы складаюць 96,5 працэнта агульнай колькасці аб'ектаў падаткаабкладання, гульнявыя сталы — 1,7 працэнта, касы букмекерскіх кантор — 1,8 працэнта.

У ходзе ажыццяўлення функцый ліцэнзуючага органа Міністэрства

па падатках і зборах за студзень—чэрвень 2013 года разгледзела 89 заяў юрыдычных асоб па пытаннях ліцэнзавання. Выдадзена 23 новыя спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, 1 юрыдычнай асобе адмоўлена ў выдачы ліцэнзіі, 2 юрыдычным асобам — ва ўнясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у раней выдадзеную ліцэнзію.

У студзені—чэрвені рашэнні аб спыненні дзеяння ліцэнзій прыняты адносна 4 юрыдычных асоб, прыпынена дзеянне ліцэнзіі адносна 1 юрыдычнай асобы, праведзена 21 праверка юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу, даналічана Br858,9 млн, праведзена 6 кантрольных ацэнак па ўстараненні арганізатарамі азартных гульняў парушэнняў, па выніках якіх прынята 5 станоўчых рашэнняў і 1 адмоўнае рашэнне.

У рамках ліцэнзійнага кантролю, што ажыццяўляецца ў адпаведнасці з палажэннем аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджаным указам № 450 ад 1 верасня 2010 года, за першае паўгоддзе 2013 года падатковыя органы вынеслі 8 патрабаванняў аб устараненні ліцэнзіятамі выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, з іх 2 патрабаванні вынесены МПЗ

Загаловак у газеце: Падатковыя праверкі ў ігральным бізнесе далі магчымасць даналічыць Br858,9 млн

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.