Вы тут

У ліпені назіраўся павышаны попыт на валюту сярод насельніцтва


Як сведчыць статыстыка Нацбанка, юрыдычныя асобы-рэзідэнты і нерэзідэнты ў ліпені таксама набылі валюты больш, чым рэалізавалі.

Кліенты банкаў за ліпень прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 685,4 млн долараў (за чэрвень 619,1 млн) у эквіваленце, набылі — 1 млрд 306,9 млн долараў (884,2 млн). Атрымліваецца, што чыстая купля замежнай валюты склала 621,5 млн долараў (265,1 млн.). Спецыялісты адзначаюць, што да чэрвеня, пачынаючы з лютага, фізічныя асобы прадавалі валюты больш, чым куплялі. Змяненне тэндэнцыі летам эксперты тлумачаць у тым ліку і сезонам адпачынкаў, а таксама пераводам рублёвых укладаў у валютныя.

Увогуле за студзень-ліпень насельніцтва Беларусі

рэалізавала валюты на 4 млрд 668,1 млн долараў у эквіваленце, а набыла — 5 млрд 456,6 млн долараў. Атрымліваецца, што чыстая купля замежнай валюты за сем месяцаў склала 788,5 млн долараў..

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты краіны за ліпень набылі замежнай валюты на 19 млн долараў больш, чым прадалі. Нерэзідэнты Беларусі ў ліпені таксама больш актыўна набывалі замежную валюту, бо чыстая купля яе склала 78,1 млн долараў.

У Нацбанку адзначаюць, што ва ўмовах адноснай збалансаванасці знешнегандлёвых плацяжоў і прыцягнення знешняга фінансавання ў эканоміку сітуацыя на валютным рынку краіны ў першым паўгоддзі заставалася досыць стабільнай. Разам з тым, у ліпені па меры ўскладнення сітуацыі з аплатным балансам краіны, ростам дэвальвацыйных чаканняў і шэрагу іншых фактараў павялічыўся попыт на замежную валюту з боку насельніцтва і прадпрыемстваў, пачаўся адток рублёвых укладаў і іх пераафармленне ў валютныя дэпазіты. Аднак у выніку своечасова прынятых мер, у тым ліку рашэння пакуль не зніжаць стаўку рэфінансавання, у сярэдзіне ліпеня 2013 года гэтыя негатыўныя працэсы ўдалося спыніць, і сітуацыя на ўнутраным валютным рынку і рынку дэпазітаў да цяперашняга часу ў цэлым стабілізавалася, заяўляюць у Нацбанку. У канцы ліпеня прыток тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў банкі аднавіўся.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.