У гаспадарках Беларусі збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны больш як з 80 працэнтаў запланаваных плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўнай інфармацыі на 13 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя ўбраны аграрыямі з 1860,2 тыс. га, што складае больш як 82 працэнты. Намалочана звыш 6,19 млн т збожжа. Дзяржаве прададзена 757,1 тыс. т, што складае 62,3 працэнта дзяржзаказу.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па рэспубліцы складае 33,3 ц/га, што на 5 ц/га менш, чым на аналагічную дату мінулага года. Найбольш з аднаго гектара атрымліваюць збожжа ў гаспадарках Гродзенскай вобласці — 40,5 ц. У Магілёўскай вобласці гэты паказчык складае 37,1 ц/га, у Мінскай — 36,2 ц/га, Брэсцкай — 32,2 ц/га, Гомельскай — 27,1 ц/га, Віцебскай — 26,5 ц/га. Плануецца, што ў гэтым годзе Беларусь атрымае больш як 9 млн т ураджаю збожжавых з улікам кукурузы.
Каля мільёна чалавек атрымала падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў, ваўчараў, якія можна было «атаварыць», грашовых сродкаў, дастаўкі прадуктаў на дом, а таксама простай размовы па тэлефоне «гарачай лініі» са спецыялістам.
Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.
У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».
Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.