Вы тут

Кожная дваццатая сям'я — шматдзетная


За дваццаць апошніх гадоў насельніцтва нашай краіны зменшылася на 800 тысяч чалавек. Адступаць далей няма куды, і дзяржава імкнецца ўсяляк падтрымліваць сем'і, дзе выхоўваюцца больш за двое дзяцей. Часам на айчынных інтэрнэт-форумах у іх адрас парой гучаць самыя непахвальныя выказванні. Маўляў, на такія сем'і выдаткоўваецца з бюджэту зашмат грошай. Але без садзейнічання вось такім сем'ям любая нацыя ў доўгатэрміновай перспектыве фактычна прыгаворана...

— Па нашых падліках, сёння колькасць шматдзетных сем'яў на Беларусі

крыху перавышае 62 тысячы. Зараз толькі палова дзяцей нараджаюцца першынцамі, што азначае паступовы адыход грамадства ад панаваўшай апошнія дзесяцігоддзі стратэгіі "Адна сям'я — адно дзіця", — лічыць начальнік аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны краіны Вера Лабковіч. — Калі бацькі адважваюцца на такі крок, гэта сведчыць аб тым, што іх матэрыяльная забяспечанасць пераважна не выклікае сумненняў. І ў краіне зараз ёсць добры патэнцыял, рэалізацыя якога дапаможа ёй паступова спыніць працэс дэпапуляцыі насельніцтва.

Падтрымка вялікіх сем'яў кладзецца на плечы рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. Так, сёлета толькі на Гомельшчынеадраснай сацыяльнай дапамогай да пачатку новага навучальнага года ахоплены 3 тысячы сем'яў. Дзеля набыцця школьных аксесуараў іх бацькам выплацяць больш за 3 мільярды рублёў.

Нельга забывацца і на іншыя віды дапамогі. Гэта і суперільготны па цяперашніх мерках крэдыт на пабудову жылля, які выдаецца на 40 гадоў пад 1% гадавых. І адзін вольны ад працы на працягу месяца дзень.

— Больш за тое, спіс ільгот дапоўніўся паслугай нянькі. Займацца гэтым пытаннем будуць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. На такую паслугу змогуць разлічваць тыя сем'і, дзе выхоўваюцца два і больш дзіцяці, маладзейшыя за тры гады. А ў сталіцы плануецца павялічыць памер штомесячнай дапамогі на двайнят, — гаворыць старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч. - Зараз ён складае адну базавую велічыню.

Спецыялісты вылучаюць цікавую тэндэнцыю: усё больш шматдзетных сем'яў набываюць гэты статус дзякуючы ўсынаўленню дзяцей з дамоў-інтэрнатаў. Таму паўстае лагічнае пытанне: ці ўсе бацькі робяць гэта бескарысліва, не жадаючы без асаблівых намаганняў атрымаць для сябе новае жыллё. Зрэшты, як запэўнівае начальнік аддзела сацыяльна-педагагічнай, фізкультурна-аздараўленчай працы і аховы дзяцінства ўпраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі Галіна Рудзянкова, маніторынг за становішчам дзяцей у вялікіх сем'ях вядзецца няспынна.

Увогуле, галоўнае — каб стварэнне шматдзетнай сям'і было свядома запланавана бацькамі. А за неабходнымі выплатамі справа не стане. Бо дзеці — гэта найлепшыя інвестыцыі ў будучыню любой краіны.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.