Вы тут

Вучыцца на прадпрымальнікаў не пажадалі


На Віцебшчыне падвялі вынікі ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Некаторыя факты здзіўляюць.

Напрыклад, не было конкурсу ў Полацкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці "Абслуговая праца і прадпрымальніцтва". І гэта ў час, калі бізнес-ініцыятывам у нашай краіне дадзена "зялёнае святло". Таксама зарэгістравана адсутнасць конкурсу — менш за 1 чалавека на месца — у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце: на спецыяльнасць "Вытворчасць скуры і футра" наогул ніхто не падаў заявы, на спецыяльнасці "Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў", "Канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры" — 0,23 чалавека на месца, "Машыны і апараты лёгкай, тэкстыльнай прамысловасці і бытавога абслугоўвання" — 0,24, "Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці" — 0,35, "Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў" — 0,4, "Канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў" — 0,46. У Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны конкурс на спецыяльнасць "Заатэхнія" — 0,4...

Найбольшы конкурс быў на наступных спецыяльнасцях: у Віцебскім дзяржаўным універсітэце — "Правазнаўства" — 10 чалавек на месца, у Полацкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці "Лагістыка" — 6,8; у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце па спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт" — 3,8; у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці "Ветэрынарная фармацыя" конкурс быў 2,8 чалавека, а ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па спецыяльнасці "Фармацыя" конкурс склаў амаль 2 чалавекі на месца.

Сёлета ва ўступных выпрабаваннях на бюджэтную форму навучання ў 5 дзяржаўных ВНУ Віцебскай вобласці ўдзельнічала каля 3,5 тысячы абітурыентаў (пры плане набору 2445 чалавек). З іх 88,6% прад'явілі 3 сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання. Сярэдні конкурс па ВНУ вобласці склаў 1,4 чалавека на месца. Для параўнання, летась — 1,7.

На 7427 платных месцаў (вочная і завочная формы навучання) прэтэндавалі 3598 чалавек, конкурс быў 0,48 чалавека на месца. З агульнай колькасці тых, хто падаў заявы, 188 чалавек (5,2%) з'яўляюцца медалістамі і 28 чалавек (0,8%) маюць дыпломы з адзнакай.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.