Вы тут

Кляшчы яшчэ не зніклі


Другая хваля актыўнасці кляшчоў прыпадае на жнівень—верасень, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Уздым біялагічнай актыўнасці кляшчоў адзначаецца двойчы за сезон: у маі—чэрвені і ў жніўні—верасні. Кляшчы могуць быць пераносчыкамі дзевяці ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў, аднак штогод на тэрыторыі Беларусі рэгіструюцца толькі два — клешчавы энцэфаліт і Лайм-барэліёз. За студзень—чэрвень гэтага года ў рэспубліцы выяўлена 174 выпадкі захворвання на Лайм-барэліёз і 21 клешчавы энцэфаліт. Клешчавы энцэфаліт — вірусная інфекцыя, якая паражае цэнтральную і перыферычную нервовую сістэму. Хвароба можа завершыцца паралічам і лятальным канцом. Лайм-барэліёз знаходзіцца на другім месцы па небяспецы і з'яўляецца самым распаўсюджаным захворваннем, якое перадаецца кляшчамі. Гэтае інфекцыйнае захворванне мае схільнасць да хранічнага і рэцыдыўнага цячэння і пераважнага паражэння скуры, нервовай сістэмы, апорна-рухальнага апарату і сэрца. Каб захаваць сваё здароўе і пазбегнуць непрыемных наступстваў, спецыялісты рэкамендуюць людзям прытрымлівацца пэўных правілаў паводзін на тэрыторыі, дзе кляшчы сустракаюцца асабліва часта. Так, адпраўляючыся ў лес, неабходна апранацца такім чынам, каб зменшыць магчымасць пранікнення кляшчоў пад адзенне і аблегчыць хуткі агляд для выяўлення кляшчоў, якія прычапіліся. Таксама ў лесе трэба выкарыстоўваць рэпеленты супраць кляшчоў і рэгулярна праводзіць сама- і ўзаемаагляды. Пасля вяртанне з лесу трэба правесці поўны агляд цела, адзення. Акрамя таго, не варта заносіць у памяшканне свежасарваныя кветкі, галінкі, верхнюю вопратку і іншыя прадметы, на якіх могуць аказацца кляшчы. Для выключэння выпадкаў заражэння праз казінае малако перад ужываннем яго трэба абавязкова кіпяціць. Калі ж сустрэчы з крывасмокам пазбегнуць не ўдалося, то няпрошанага госця неабходна як мага хутчэй выдаліць, разгойдваючы за брушка, пінцэтам або пры дапамозе слізготнай пятлі з трывалай ніткі, накінутай як мага бліжэй да хабатка. Калі пасля выдалення ён застанецца ў скуры, яго трэба выцягнуць стэрыльнай іголкай, як стрэмку, а месца ўкусу апрацаваць 3-працэнтным перакісам вадароду, ёдам або іншым спіртавым растворам. Знятага кляшча неабходна захаваць у шчыльна закрытым флаконе для вызначэння яго інфіцыраванасці. Далей неабходна звярнуцца ў медустанову для вырашэння пытання аб неабходнасці прызначэння спецыфічнай прафілактыкі. У сталіцы кляшчоў на даследаванне прымаюць у Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі і Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі Заводскага раёна.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.

Эканоміка

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.

Культура

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.