Ізраільскія псіхолагі ўстанавілі, што большасць людзей схільная слепа давяраць "добрым" водгукам у інтэрнэт-асяроддзі. Людзі несіметрычна рэагуюць на ацэнкі ў сетках: калі ў інтэрнэце штосьці крытыкуюць, у іх таксама ўключаецца крытычнае мысленне, а калі хваляць — то спрацоўвае "стадны інстынкт".
У даследаванні быў задзейнічаны буйны партал навін, які дае наведвальнікам магчымасць ацэньваць каментарыі іншых карыстальнікаў да артыкулаў. Устаноўлены эфект, на думку даследчыкаў, можа мець негатыўныя наступствы, паколькі ім могуць скарыстацца паліттэхнолагі, гандляры і іншыя людзі, здольныя атрымаць выгаду, раздзьмуўшы на сайце "пузыр" станоўчых водгукаў.
Надзея НІКАЛАЕВА.
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.
«Ахвотных настолькі многа, што скончыліся бланкі».