Не сёння-заўтра на смалявіцкай зямлі адзначаць раённыя "Дажынкі" — свята заканчэння жніва. "Нам бы толькі пару дзянёчкаў, каб паспець!" — хвалююцца аграрыі. Працаўнікі сельскай гаспадаркі рады кожнаму сонечнаму дню, тым больш калі жніво выходзіць на фінішную прамую. Зараз у раёне ўбрана 90% плошчаў збожжавых і зернебабовых.
Сёлета ў Смалявіцкім раёне
ўшаноўвалі шаснаццаць экіпажаў-"тысячнікаў", восем з якіх працуюць у "Жодзіна-Агра Плем Эліта". У маладой гаспадарцы і малады калектыў: амаль палова супрацоўнікаў — ва ўзросце да 30 гадоў. Магчыма, менавіта гэта дапамагае быць першымі ва ўсім?
Яраслаў ЦВІРКО і Міхаіл САБАЛЕЎСКІ сёлета разам працуюць упершыню. Але гэта не перашкодзіла хлопцам даўно намалаціць "сваю" тысячу тон збожжа. Яраслаў, які дагэтуль чатыры гады адпрацаваў на трактары, з задавальненнем перайшоў на камбайн. Кажа, што работа яму спадабалася: у добрай камандзе і працуецца выдатна.
У гаспадарцы ёсць і чатыры кіроўцы-"тысячнікі". Аляксей ГУБАРЭВІЧ, як толькі скончыў школу, адразу прыйшоў у гаспадарку працаваць вадзіцелем. Ды і як не пайсці, калі ўсе сваякі працуюць разам — сапраўдная сямейная дынастыя! Бацька Уладзімір Мікалаевіч — механізатар, маці Галіна Анатольеўна — палявод, браты, родны і стрыечны, дзядзька — усе працуюць на зямлі.
Па аператыўнай інфармацыі, усяго ў краіне ўбрана каля 85% плошчаў збожжавых і зернебабовых. Намалочана больш за 6 млн тон збожжа. Плануецца, што сёлета Беларусь атрымае больш за 9 млн тон ураджаю збожжавых з улікам кукурузы.
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.
в. Белая Лужа.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»