Вы тут

Вялікія грошы — толькі за высокія рэзультаты


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцае спартсменам вялікія грошы толькі за высокія рэзультаты. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў учора на нарадзе аб праблемах БФСТ "Дынама" і шляхах іх вырашэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Грошы будуць плаціцца, і вельмі вялікія, за рэзультат. Няма рэзультату — няма грошай", — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі нямала робіцца для развіцця спорту, асабліва ў плане інфраструктуры. "Для жыхароў усіх рэгіёнаў сталі даступны заняткі практычна любым відам спорту", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на ўсё гэта дзяржавай трацяцца вялікія сродкі, і яна мае права чакаць ад спартыўнай сферы важкай аддачы і высокіх дасягненняў і перамог.

"У канцы нашай сустрэчы мы паглядзім, якія дасягненні і перамогі, тым больш ёсць пэўныя крытэрыі. Прайшлі, наколькі я назіраю, тры чэмпіянаты свету — па фехтаванні, плаванні, завяршаецца па лёгкай атлетыцы", — сказаў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што хацеў бы пачуць, якіх рэзультатаў дасягнулі беларускія спартсмены ў гэтых відах спорту.

"Няўдачныя выступленні і нашых вядучых клубаў, атлетаў, аб якіх я толькі што сказаў, на міжнародных спаборніцтвах паказваюць, што праблем, недапрацовак у гэтай галіне хапае", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, першыя крокі для іх вырашэння зроблены, у тым ліку і па "Дынама". "

Мы фактычна замянілі кіраўнікоў па асноўных напрамках, сфарміравана тройка кіраўнікоў — міністр спорту і турызму, памочнік Прэзідэнта па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму і першы віцэ-прэзідэнт НАК, — якія ўтраіх адказваюць, перш за ўсё, перад Прэзідэнтам, за стан спраў у спорце", — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка лічыць: "Ужо настаў час нешта выразна сказаць і гэтай тройцы. Паслухаем іх".

На нарадзе асаблівая ўвага ўдзялялася ўдасканаленню дзейнасці БФСТ "Дынама". Як падкрэсліў Прэзідэнт, пакуль што многа прэтэнзій да гэтага таварыства. "Месца і роля аб'яднання ў рэспубліканскай сістэме фізічнай культуры і спорту да гэтага часу дакладна не вызначаны. Не адпрацаваны механізм узаемадзеяння таварыства з іншымі спартыўнымі структурамі. Цяперашняя арганізацыйная структура таварыства не здольна эфектыўна вырашаць існуючыя задачы. Адсутнічаюць пастаянныя крыніцы пазабюджэтнага фінансавання", — канстатаваў ён.

БФСТ "Дынама" адведзена асаблівая роля ў спартыўнай структуры краіны, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Як лічыць кіраўнік дзяржавы, таварыства павінна вырашаць задачы, звязаныя як са спортам вышэйшых дасягненняў і падрыхтоўкай рэзерву, так і з дзейнасцю органаў бяспекі і правапарадку нашай краіны. На нарадзе разглядалася, якія канкрэтна захады для выканання гэтага робяцца, што перашкаджае эфектыўнай рабоце.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Прайшоў пэўны час пасля таго, як былі прыняты асноўныя рашэнні па рэгуляванні даходаў і нават зарплаты спартсменаў. Колькасць незадаволеных павялічылася на парадак. Незадаволеных чым? Дзяржава не дае грошай. Маўляў, мы хацелі б, каб нам у месяц плацілі $10 тыс., асобныя хакеісты патрабуюць, а нам плацяць усяго $2 тыс.".

У сувязі з гэтым Прэзідэнт заявіў наступнае: "Грошы плаціць будзем толькі для таго, каб чалавек мог займацца, рыхтавацца да чэмпіянатаў і пяршынстваў, асноўныя даходы ён атрымае за рэзультат. Не за 21-е і 41-е месцы на чэмпіянатах, а за 1-е, 2-е, 3-е месцы, за перспектыву гэтага чалавека".

"Многія скажуць — пакуль той чэмпіянат свету, я павінен жыць, працаваць і, тым больш, шмат працаваць. Але для таго, каб жыў і старанна працаваў — табе адпаведная стаўка зарплаты. А потым — па выніках выступленняў, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Таму не трэба хадзіць і плакаць".

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што больш шалёных грошай у спорце не будзе: "Дастаў, паклаў на стол рэзультат — атрымай шалёныя грошы. Няма рэзультату — няма грошай".

Кіраўнік дзяржавы закрануў таксама тэмы дзейнасці спартыўных клубаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што тут існуе нямала праблем. "У нас што атрымалася? Перайшлі мы на клубную сістэму. Некаторыя панастваралі клубы. Хтосьці раней бегаў з клюшкай за мячом, цяпер сталі ў клубах чыноўнікамі — кіраўнік клуба, 10 намеснікаў, 100 чыноўнікаў у гэтым клубе — і маленькая каманда пры ім 20-30 чалавек спартсменаў, 3 трэнеры. Хто асноўныя грошы атрымлівае? Чыноўнікі клубаў, і дай бог міністрам атрымліваць такую заработную плату. Дурніцы гэтай больш не будзе", — адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, клуб — гэта прадпрыемства, якое павінна зарабляць грошы. "Зарабляйце грошы, трацьце іх. Колькі зарабілі, столькі і трацьце", — сказаў Прэзідэнт.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што "датацыі з бюджэту мы павінны накіраваць толькі спартсменам, толькі трэнерам, урачам і некалькім спецыялістам-сэрвісменам".

Прэзідэнт падкрэсліў важнасць развіцця ў краіне дзіцячага спорту, без якога няма вялікага спорту.

На сённяшняй нарадзе па ўсіх агучаных пытаннях выкажуць свой пункт гледжання міністр спорту і турызму, памочнік Прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму і першы віцэ-прэзідэнт НАК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.