Вы тут

Ячмень папаўняе "засекі"


Больш за 90 тысяч тон піваварнага ячменю паступіла нарыхтоўшчыкам ад сельскагаспадарчых арганізацый краіны, што складае 60 працэнтаў ад дзяржзаказу, паведамілі ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам".

Аб'ём дзяржаўнага задання на нарыхтоўку піваварнага ячменю сёлета складае 150 тысяч тон. Брэсцкая вобласць павінна пакласці "ў засекі" 36 тысяч тон, Віцебская — 20 тысяч тон, Гродзенская — 35 тысяч тон, Мінская — 45 тысяч тон, Магілёўская — 14 тысяч тон. Гомельская вобласць у выкананні дзяржзаказу не ўдзельнічае.

Статусам нарыхтоўшчыка надзелены адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Белсолад", "Крыніца", "Аліварыя", кампанія "Хайнекен". Для першых трох даведзена заданне, адпаведна, у 120 тысяч, 20 тысяч і 3 тысячы тон, для апошняй кампаніі — у 7 тысяч тон.

"Белсолад" нарыхтаваў ужо больш за 75 тысяч тон ячменю, што складае больш за 62 працэнты ад дзяржзаказу; "Крыніца" атрымала ад сельгасвытворцаў больш за 13 тысяч тон, або 67 працэнтаў; "Аліварыя" мае "ў актыве" 1,5 тысячы тон, або палову ад дзяржзадання.

Лідарам сярод рэгіёнаў па пастаўках піваварнага ячменю з'яўляецца Мінская вобласць, якая здала ў лік дзяржзаказу больш за 37 тысяч тон, выканаўшы яго на 84 працэнты.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.