Беларуска Святлана Кузняцова перамагла на конкурсе "Місіс Сусвет-2013", які завяршыўся ў Арубе. Адным з этапаў спаборніцтва было выступленне аб тым, як краіна ўдзельніцы змагаецца з хатнім гвалтам. Святлана ў супрацоўніцтве з ЮНФПА ў Беларусі падрыхтавала даклад аб дасягненнях сваёй краіны:
— У нас усё было цудоўна. На даклад адводзілася тры хвіліны... Я адзіная, хто расказаў, што ў нашай краіне рэальна нешта робіцца, працуе "гарачая лінія" 8 801 100 8 801, адкрыты крызісныя цэнтры, выпускаюцца дапаможнікі, тэма асвятляецца ў прэсе і на тэлебачанні. Я рыхтавалася грунтоўна. Дзякуючы ЮНФПА выступіла на "выдатна". Паралельна з выступленнем паказала відэаролік, у якім заклікаю жанчын не баяцца сказаць "не" гвалту...
Я сваім прыкладам вельмі жадаю паказаць усім жанчынам свету, што жыццё з нараджэннем дзяцей не заканчваецца, што можна сумяшчаць працу і сям'ю і заставацца пры гэтым прыгожай, любімай і жаданай. Але самае важнае, мы павінны выхоўваць сваіх дзяцей, асабліва хлопчыкаў (а ў мяне два сыны) так, каб яны паважалі жанчын. Дзеці бачаць стасункі бацькоў у сям'і і прымаюць такую мадэль паводзін, якую дубліруюць у дарослым жыцці...
Святлана БАРЫСЕНКА.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»