Вы тут

Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з рэалізацыяй інвестпраектаў у "Белшыне"


Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся ўчора з рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў у ААТ "Белшына" ў рамках рабочай паездкі ў Магілёўскую і Гомельскую вобласці, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік урада наведаў завод масавых шын (ЗМШ) і завод звышбуйнагабарытных шын

(ЗБГШ). Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч звярнуў на ход мадэрнізацыі вытворчасці, рэалізацыю найбольш перспектыўных праектаў, вытворчасць прадукцыі, запатрабаванай і айчыннымі, і замежнымі спажыўцамі.

Самы амбіцыйны праект — стварэнне вытворчасці цэльнаметалакордных (ЦМК) шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам 57 і 63 цалі. Гэта будзе садзейнічаць пашырэнню асартыменту і павелічэнню аб'ёму вытворчасці шын для кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 220-360 т вытворчасці ААТ "БелАЗ", а таксама некаторых замежных вытворцаў. Як адзначыўнамеснік генеральнага дырэктара па якасці ААТ "Белшына" Алег Куракін, з тысячы шынных прадпрыемстваў свету толькі тры гіганты маюць заслужаны поспех у гэтай справе — Mісhеlіn, Brіdgеstоnе, Gооdуеаr.

У сувязі з абнаўленнем парку легкавых аўтамабіляў у рэспубліцы і ростам выкарыстання шын з пасадачным дыяметрам ад 16 да 20 цаль у ААТ "Белшына" вядзецца распрацоўка праекта па вытворчасці шын для легкавых аўтамабіляў, а таксама для красовераў і пазадарожнікаў з пасадачным дыяметрам да 20 цаль са зніжаным профілем самой шыны (з аб'ёмам вытворчасці 1,4 млн штук у год).

Загаловак у газеце: Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з рэалізацыяй інвестпраектаў у ААТ "Белшына"

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

Гарналыжны спорт у нас пачаўся з пасёлка Зялёнае.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.