Вы тут

Ёсць пытанне? Вам адкажа юрыст!


Як даведацца нумар сваёй чаргі на сацыяльнае жыллё і ад чаго залежыць хуткасць яе руху? Ці можа наймальнік звольніць маці, якая гадуе дзіця-інваліда? На гэтыя пытанні адказвае юрыст Офіса па правах людзей з інваліднасцю Вольга ТРЫПУЦЕНЬ.

Стаю на чарзе на сацыяльнае жыллё...

Я маю дзіця-інваліда і знаходжуся на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Скажыце, як даведацца нумар сваёй чаргі на сацыяльнае жыллё і ад чаго залежыць хуткасць яе прасоўвання? (С.В., г. Мінск)

Базы даных аб грамадзянах, якія знаходзяцца на такім уліку, фарміруюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, якія ажыццяўляюць улік грамадзян, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Звесткі аб чарговасці на аснове гэтага ўліку выдаюцца па просьбе грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Для таго каб даведацца нумар чаргі на кватэру, вам лепш за ўсё звярнуцца ў выканкам з пісьмовай просьбай. Каб ваш зварот стаў афіцыйным, зарэгіструйце яго ў выканкаме або адпраўце па пошце з паведамленнем аб уручэнні. Згодна з Законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб",

адказ вам павінны даслаць на працягу месяца.

У мінчан ёсць магчымасць даведацца інфармацыю аб сваёй чарзе на сайце Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па наступнай спасылцы httр://mіnsk.gоv.bу/ru/осh/.

Па пытанні аб'ёмаў будаўніцтва ў вашым раёне рэкамендуем таксама звярнуцца ў свой выканкам (адміністрацыю).

У мяне дзіця-інвалід. Ці могуць мяне звольніць?..

Ці можа наймальнік звольніць мяне, калі майму дзіцяці-інваліду яшчэ не споўнілася пяць гадоў? (Ірына К., г. Мінск)

Згодна з арт. 28 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 года № 296-З, скасаванне працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка з цяжарнымі жанчынамі, жанчынамі, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, адзінокімі маці, якія маюць дзяцей ва ўзросце ад трох да чатырнаццаці гадоў (дзяцей-інвалідаў — да васямнаццаці гадоў), не дапускаецца, акрамя выпадкаў ліквідацыі арганізацыі, спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама ў сувязі з:

— Прагулам (у тым ліку адсутнасцю на працы больш за тры гадзіны на працягу працоўнага дня) без прычын;

— Сістэматычным невыкананнем работнікам без уважлівых прычын абавязкаў, ускладзеных на яго працоўным дагаворам ці правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, калі да работніка раней прымяняліся меры дысцыплінарнага спагнання;

— З'яўленнем на працы ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап'янення, а таксама распіццём спіртных напояў, ужываннем наркатычных сродкаў або таксічных рэчываў у працоўны час або па месцы працы;

— Здзяйсненнем па месцы працы крадзяжу маёмасці наймальніка, устаноўленага прысудам суда, які ўступіў у законную сілу, або пастановай органа, у кампетэнцыю якога ўваходзіць накладанне адміністрацыйнага спагнання;

— Аднаразовым грубым парушэннем правілаў аховы працы, якое пацягнула калецтва або смерць іншых работнікаў;

— Аднаразовым грубым парушэннем працоўных абавязкаў (гэта тычыцца пасад кіраўнікоў арганізацыі або адасобленага падраздзялення і яго намеснікаў, галоўных бухгалтараў і яго намеснікаў);

— Зменай уласніка маёмасці арганізацыі (у дачыненні да кіраўніка арганізацыі, яго намеснікаў і галоўнага бухгалтара);

— Парушэннем (без уважлівых прычын парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы і (або) дапамог (гэта тычыцца кіраўніка арганізацыі);

— Здзяйсненнем вінаватых дзеянняў работнікам, які непасрэдна абслугоўвае грашовыя і матэрыяльныя каштоўнасці, калі гэтыя дзеянні з'яўляюцца падставай для страты даверу да яго з боку наймальніка;

— Здзяйсненнем работнікам, які выконвае выхаваўчыя функцыі, амаральнага ўчынку, несумяшчальнага з працягам гэтай працы.

Пры гэтым у адпаведнасці з п. 22 Пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2001 г. № 2 "Аб некаторых пытаннях прымянення судамі заканадаўства аб працы" адзінокай маці лічыцца жанчына, якая нарадзіла дзіця па-за шлюбам, у выпадку, калі звесткі пра бацьку дзіцяці ў актавым запісе аб нараджэнні зроблены ва ўстаноўленым парадку па ўказанні маці.

Такім чынам, вы не можаце быць звольнены па ініцыятыве наймальніка (акрамя вышэй пералічаных выпадкаў):

— Да дасягнення дзіцем 3 гадоў — у любым выпадку;

— Калі ў вас ёсць дзіця ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў (дзяцей-інвалідаў — да 18 гадоў) — у выпадку, калі вы з'яўляецеся адзінокай маці.

Святлана БУСЬКО.

Р.S. Калі ў вас узніклі нейкія дадатковыя пытанні, вы можаце звяртацца з імі да юрыстаў Офіса па правах людзей з інваліднасцю па тэл. +375 (17) 256-08-29, або па Е-mаіl: іnfо@dіsrіght.оrg

Кансультацыі бясплатныя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».