Вы тут

Удзень — яшчэ да плюс 30


У аўторак будзе сонечна, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Удзень ад плюс 26 градусаў па паўночным усходзе да 32 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. А вось у сераду да нас завітае атмасферны фронт, які прынясе навальнічныя дажджы ў паўночна-заходнія і цэнтральныя раёны краіны. У ноч на сераду плюс 11-18 градусаў, удзень — ад 24 да 30 цяпла, а па паўночным захадзе — плюс 20-23 градусы. Непрацяглыя дажджы і навальніцы прагназуюцца месцамі, пераважна на ўсходзе краіны, і ў чацвер. Раніцай і ўначы ў асобных раёнах туман. У ноч на чацвер тэмпература знізіцца да 8-15, а ўдзень — плюс 18-25 градусаў; па паўднёвым ўсходзе ўначы — 16-18 цяпла, а ўдзень — ужо плюс 26-30 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у апошнія дні тыдня на тэрыторыю Беларусі паступяць вільготныя паветраныя масы з боку Балтыйскага мора. Таму месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Мінімальная тэмпература паветра ўначы 8-14, удзень — 18-25 цяпла. Крыху цяплей будзе ў пятніцу ўначы па паўднёвым усходзе, дзе ўначы прагназуецца плюс 15-17, а ўдзень — 26-29 градусаў. Практычна не будзе ападкаў і ў нядзелю, толькі месцамі па паўднёвым усходзе магчымы невялікія дажджы і навальніцы. Уначы стане ўжо халаднавата — толькі 6-13 цяпла, а ўдзень чакаецца плюс 20-26 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.