Вы тут

Ніхто не павінен размаўляць з Беларуссю з пазіцыі ваеннай сілы


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня на нарадзе аб далейшых напрамках будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што любая дзяржава выбудоўвае свае Узброеныя Сілы ў залежнасці ад таго, якая міжнародная абстаноўка, і асабліва ў тым рэгіёне, у якім даводзіцца жыць і працаваць. На думку кіраўніка дзяржавы, ваенна-палітычная абстаноўка ў свеце ў апошнія дзесяцігоддзі сведчыць аб сур'ёзных змяненнях у сферы міжнародных адносін: "Іх сутнасць зводзіцца да таго, што "ўладары свету" прадаўжаюць аказваць націск на знешнюю і ўнутраную палітыку так званых непажаданых дзяржаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя механізмы, уключаючы прымяненне сродкаў узброенай барацьбы".

Калі аб гэтым гаварыць у адносінах да Беларусі, то, на шчасце, да гэтага не дайшло і наўрад ці дойдзе, лічыць Прэзідэнт. Але, на яго думку, выкарыстоўваюцца іншыя меры ўздзеяння на Беларусь, перш за ўсё, з боку заходніх дзяржаў і блока НАТА, у тым ліку ЗША

.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што апошнім часам абстаноўка ў свеце развіваецца вельмі бурна і пажаданыя дзяржавы ўжо сталі непажаданымі. "Нават да смешнага даходзіць: звергнулі ўсё, што можна было звергнуць, па арабскай дузе — на поўначы Афрыкі і на ўсходзе. Цяпер па-новаму пачынаюць звяргаць, выступаючы міратворцамі, асабліва Еўрапейскі саюз", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "З'яўляючыся інструментам недапушчэння вайны, нашы Узброеныя Сілы павінны быць гатовы ў новых умовах да абароны суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны", — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што беларуская армія павінна быць адэкватнай выклікам і пагрозам ХХІ стагоддзя. "Аднак сродкі павінны быць укладзены ў развіццё Узброеных Сіл, якія адпавядаюць рэаліям сённяшняга дня", — лічыць Аляксандр Лукашэнка. Таму далейшыя захады па развіцці арміі павінны быць усебакова ўзважанымі і падлічанымі.

1377076385787_21-251111

Прэзідэнт таксама адзначыў, што за апошнія гады нямала зроблена па развіцці розных баявых сістэм і тэрытарыяльнай абароны, прывядзенні ў належны выгляд ваенных гарадкоў і іншых аб'ектаў інфраструктуры. "У бліжэйшы час і я, і іншыя адказныя за гэта зоймуцца кантролем у гэтай сферы. У гэта ўпісваюцца і нашы вучэнні сумесна з Расійскай Федэрацыяй "Захад-2013", — паведаміў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што мэта сённяшняй нарады — прааналізаваць стан Узброеных Сіл, існуючыя праблемы і вызначыць шляхі іх вырашэння ў сучасных умовах. "Я хацеў бы, каб было сказана і аб тых лішках узбраення, прадукцыі ваеннага прызначэння, якія сёння знаходзяцца ва Узброеных Сілах, і якія нам у прынцыпе не патрэбны ў сувязі з тым, што ідзе мадэрнізацыя Узброеных Сіл, і што мы з імі будзем рабіць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Жадаючых набыць такое ўзбраенне сёння дастаткова. Калі мы недзе зможам рэалізаваць яго, то гэта трэба зрабіць, мы гэта не скрываем".

Прэзідэнт лічыць, што неабходна па-гаспадарску паставіцца да лішкаў прадукцыі ваеннага прызначэння ва Узброеных Сілах. "Ад іх, вядома ж, трэба пазбаўляцца (пакуль гэта прадукцыя не ўстарэла і патрэбна каму-небудзь), не парушаючы міжнародных абавязацельстваў", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу і на неабходнасці спакойна прадоўжыць работу па аптымізацыі структуры і скарачэнні колькасці Узброеных Сіл. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Узброеныя Сілы ў свой час даходзілі да 200 тыс. чалавек, сёння іх каля 100 тыс. "Нам сёння такая колькасць не патрэбна, сёння не колькасць важна для Узброеных Сіл, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але аптымізацыя павінна ісці ў тым рэчышчы, у якім яна ішла да гэтага часу".

Прэзідэнт даручыў ураду дэталёва прапрацаваць пытанні, якія датычацца фінансавага забеспячэння патрэбнасцяў Узброеных Сіл, улічваючы рэаліі сённяшняга дня. "Ваенныя павінны разумець, што мы можам, а што не", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Пры гэтым дакладна трэба помніць: чужога салдата мы і наш народ карміць не павінны", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным асаблівую ўвагу ўдзяліць дадатковаму мэтаваму фінансаванню першачарговых мерапрыемстваў па авіяцыі і сродках проціпаветранай абароны. "Аналізуючы канфлікты апошняга часу і войны, мы вызначыліся, што галоўнае для нас сёння — гэта ППА і авіяцыя. Таму, калі гэта галоўнае звяно нашых Узброеных Сіл, то першарадную ўвагу яму", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт заявіў, што ў мэтах узмацнення прэстыжу ваеннай службы неабходна вызначыцца з мерамі павышэння сацыяльнай абароненасці ваеннаслужачых, асабліва малодшых афіцэраў.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што тэрміны Дзяржаўнай праграмы добраўпарадкавання ваенных гарадкоў, калі гэта неабходна, трэба прадаўжаць, праграму не згортваць.

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу Міністэрству абароны пачаць практычную рэалізацыю дасягнутых з Расійскай Федэрацыяй дамоўленасцяў па авіяцыі і сістэмах проціпаветранай абароны. Прэзідэнт адзначыў, што рабіць гэта трэба з улікам вынікаў нядаўніх сустрэч з міністрам абароны Расіі і дамоўленасцяў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Значная ўвага на нарадзе была ўдзелена сацыяльнай абароне афіцэрскага саставу, удасканаленню грашовага забеспячэння, пытанням будаўніцтва жылля для ваеннаслужачых.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».