Вы тут

Цвяроза за "баранку трымайся", шафёр


Пастановай міністэрстваў транспарту і камунікацый і сельскай гаспадаркі і харчавання па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя зацверджана інструкцыя аб парадку правядзення кантролю стану кіроўцаў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення ці ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых дурманлівых сродкаў. Дакумент ужо ўступіў у сілу.

Ён удакладнены з улікам практыкі выкарыстання папярэдняй рэдакцыі інструкцыі. Дакумент вызначае парадак правядзення кантролю юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, што вядуць сваю дзейнасць у галіне аўтамабільнага транспарту, на ажыццяўленне якой не патрэбны спецыяльны дазвол (ліцэнзія), стану кіроўцаў на прадмет "прыняцця за каўнер" ці знаходжання "пад кайфам".

Як паведамілі ў прэс-службе Мінтранса, з улікам шматлікіх зваротаў юрыдычных асоб у інструкцыі ўдакладнена, што прыборны кантроль ап'янення праводзіцца работнікам, прызначаным кіраўніком юрыдычнай асобы ці індывідуальным прадпрымальнікам, у незалежнасці ад яго кваліфікацыі з выкарыстаннем прыбораў, што адпавядаюць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, і экспрэс-тэстаў (тэст-палосак, экспрэс-пласцін).

Патрабаваннямі інструкцыі таксама ўстаноўлена, што ў дачыненні да работніка, упаўнаважанага на правядзенне прыборнага кантролю ап'янення, адпаведны прыборны кантроль ап'янення праводзіцца іншым работнікам, прызначаным кіраўніком юрыдычнай асобы ці індывідуальным прадпрымальнікам, або на падставе грамадзянска-прававога дагавора, заключанага з арганізацыяй аховы здароўя. Гэта можа быць і іншая арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне адпаведнага віду медыцынскай дзейнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.