Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Амаль трэць украінцаў адмовілася ад дзяржаўнай незалежнасці

Значная частка ўкраінцаў адмовілася б падтрымаць абвяшчэнне незалежнасці краіны, калі б перад імі цяпер паўстаў такі выбар. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага сацыялагічнай групай "Рэйтынг". Супраць абвяшчэння незалежнасці, паводле даследавання, выказаліся 28% рэспандэнтаў. За незалежнасць — 61 %. Астатнія, як высветлілася, не маюць пэўнага меркавання па гэтым пытанні. Прапарцыянальна прыхільнікаў незалежнасці, па інфармацыі сацыёлагаў, больш за ўсё на захадзе Украіны, на поўначы і ў цэнтральнай частцы краіны — каля 70 працэнтаў, на ўсходзе і поўдні — менш за палову. Сярод тых, хто лічыць роднай мовай украінскую, за абвяшчэнне незалежнасці выказалася каля 80 %. Сярод тых, для каго родныя і ўкраінская, і руская мовы, — каля паловы. Калі зыходзіць з палітычных прыхільнасцяў, праціўнікі незалежнасці дамінуюць сярод прыхільнікаў Кампартыі Украіны. У шэрагах прыхільнікаў кіруючай Партыі рэгіёнаў, паводле даследавання, такіх каля 40 %.

Ад брытанскай Thе Guаrdіаn запатрабавалі знішчыць матэрыялы пра Сноўдэна

Брытанскія спецслужбы папрасілі выданне Thе Guаrdіаn знішчыць цыкл матэрыялаў заснаваных на даных экс-супрацоўніка ЦРУ і АНБ Эдварда Сноўдэна, паведамляюць інфармагенцтвы. Да галоўнага рэдактара Thе Guаrdіаn Алана Расбрыджэра звярнуліся брытанскія спецслужбы з просьбай аддаць або знішчыць матэрыялы, перададзеныя яе журналістам Эдвардам Сноўдэнам. Па словах рэдактара, яму некалькі разоў тэлефанавалі "вельмі сур'ёзныя ўрадавыя чыноўнікі, якія заяўлялі, што дзейнічаюць у інтарэсах прэм'ер-міністра". Пасля гэтага з Расбрыджэрам сустрэліся прадстаўнікі ўлад, якія запатрабавалі вяртання ці знішчэння ўсіх матэрыялаў, якія газета атрымала ад Сноўдэна. У адваротным выпадку на выданне пададуць у суд.

У Казахстане плануюць павялічыць працягласць жыцця праз ёдаванне прадуктаў

У Казахстане плануецца ўвесці з 2014 года абавязковае ёдаванне мукі і солі, паведаміў віцэ-міністр аховы здароўя Эрык Байжунусаў. "Пасяджэнне ўрада падтрымала гэтую ідэю, і калі ўсе нашы разлікі пацвердзяцца, то з наступнага года мы гатовы пачаць абавязковае ёдаванне мукі і солі", — сказаў Эрык Байжунусаў. Прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ у Казахстане Джун Кукіта падчас выступлення на пасяджэнні ўрада адзначыў, што гэтая мера будзе спрыяць зніжэнню дзіцячай смяротнасці, а таксама павелічэнню працягласці жыцця казахстанцаў у цэлым па рэспубліцы. "Мы прапануем інвеставаць у прафілактыку недахопу ёду, а таксама вітамінаў А і В. Людзі могуць прымаць гэтыя вітаміны з дапамогай хлеба, калі мы будзем дадаваць ёд і іншыя вітаміны ў муку — гэта прадухіліць анемію і дапаможа павысіць нараджальнасць у цэлым па Казахстане", — падкрэсліў прадстаўнік фонду.

Характар чалавека залежыць ад таго, калі ён кладзецца спаць

Калі чалавек з'яўляецца "савой", негатыўныя рысы характару накшталт нарцысізму, псіхапатыі, беспрынцыповасці і несумленнасці абавязкова выявяцца. Пра гэта папярэджваюць спецыялісты з Сіднея і Ліверпуля, адзначае Thе Sunshіnе Соаst Dаіlу. У прыватнасці, доктар Пітэр Ёхансан з Універсітэта Заходняй Аўстраліі даследаваў 263 чалавек і ўстанавіў: дрэнны характар часцей быў у людзей, у якіх кагнітыўныя і метабалічныя функцыі актывізаваліся напрыканцы дня. Магчыма, тут адыгрывае галоўную ролю псіхалагічны аспект. Увечары прасцей парушаць прынятыя правілы. Вынікі іншых даследаванняў, прысвечаных гэтаму пытанню, сведчаць: у "соў" больш пазітыўных рыс. Яны знаходлівыя, з'яўляюцца экстравертамі і адрозніваюцца крэатыўным складам розуму. Праўда, "жаўрукі" добрасумленныя, маюць ярка выражаныя аналітычныя якасці і добрую паспяховасць у школе. Пры гэтым у "соў" нярэдка дыягнастуецца дэпрэсія, а ў "жаўрукоў" — трывожнасць. У любым выпадку, хранатыпы ("совы" / "жаўрукі") абумоўлены генетыкай. Чалавек можа наладзіць рэжым і прымусіць сябе ўставаць у пэўны час. Але ў выніку ён вернецца да свайго хранатыпу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».