У Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці ўзялі на асаблівы кантроль пытанне здачы "пад ключ" даўгабудаў.
Пастаянна ажыццяўляецца кантроль за ходам будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў, якія ўзводзяцца з парушэннем нарматыўных тэрмінаў, а таксама за якасцю будаўніцтва жылля. У выніку прыняцця дадатковых мер у ліпені быў поўнасцю дабудаваны ў мікрараёне "Білева-2" Віцебска жылы дом. Дазвол на ўзвядзенне гэтага дома ў інспекцыі Дзяржбуднагляду быў атрыманы яшчэ ў жніўні пазамінулага года. Заказчыкам выступіла прадпрыемства "Капітальнае будаўніцтва горада Віцебска", падрадчыкам — Віцебскі домабудаўнічы камбінат. Нарматыўны тэрмін будаўніцтва скончыўся ў сакавіку мінулага года. А на пачатак сёлетняга чэрвеня будаўнічая гатоўнасць жылога дома складала прыкладна 60%.
Для заканчэння работ на аб'екце ў чэрвені і ліпені былі задзейнічаны дадатковыя рабочыя будаўнічай арганізацыі, што дазволіла завяршыць усе работы за 2 месяцы. У мэтах выключэння фактаў неналежнай якасці будаўніцтва прыёмка ў эксплуатацыю гэтага жылога дома ажыццяўлялася пад кантролем нашых супрацоўнікаў.
Раней дзякуючы ўмяшанню рэвізораў было завершана будаўніцтва 57-кватэрнага жылога дома ў Браславе.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.
Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.
Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...
Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.