Вы тут

"Другі хлеб" паедзе ў Казахстан...


А таксама ў Расію, якая традыцыйна з'яўляецца галоўным пакупніком, у Сербію і Кыргызстан. На экспарт беларускай бульбы ўжо заключаюцца дамовы. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

Пра аб'ёмы экспарту пакуль гаварыць рана, бо значная частка ўраджаю яшчэ не сабрана. Бульбу, між іншым, вырошчваюць у нашай краіне на тэрыторыі ў 52 тысячы гектараў. Сховішчы для гародніны, якія ёсць у Беларусі, здольныя змясціць 845 тысяч тон гэтай культуры.

— У гэтым сезоне ўжо нарыхтавана 89,3 тысячы тон гародніны, — таксама адзначыў Уладзімір Гракун. — Асноўная маса — агуркі і памідоры, што выраслі пераважна ў закрытым грунце. У хуткім часе пачнецца збор ураджаю цыбулі, якой плануецца атрымаць 60 тысяч тон.

Сёлета ў першым паўгоддзі арганізацыямі гандлю прададзена больш за 109 тысяч тон гародніны. Прадукцыя айчыннай вытворчасці, што была рэалізавана за вышэйзгаданы перыяд, складае 79,4% ад агульнай колькасці. Летась на душу насельніцтва гародніны і бахчавых культур "прыпала" 145 кілаграмаў. Да 15 лістапада ў Беларусі плануюць завяршыць закладку запасаў гародніны і садавіны на зіму. Так, бульбы на міжсезонны перыяд будзе нарыхтавана 66,5 тысячы тон, капусты — 35,4 тысячы тон, морквы — 17,5 тысячы тон, чырвоных буракоў — 13,1 тысячы тон, 4 тысячы тон цыбулі. Што датычыцца яблыкаў, то іх плануюць нарыхтаваць 19,8 тысячы тон. Да 15 верасня будуць вызначаны гранічныя закупачныя цэны, а гранічныя адпускныя цэны на прадукцыю раслінаводства стануць вядомымі пасля 15 лістапада.

Ганна ГАРУСТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».