Вы тут

Вожыкам не баліць?


У Кіеве знявечылі знакамітую скульптуру галоўнага героя мультфільма "Вожык у тумане" (аўтар Канстанцін Скрытуцкі даў ёй іранічную назву "Конік"), якую любяць не толькі мясцовыя жыхары, але і шматлікія турысты, у тым ліку і з нашай краіны. Колькі фотаздымкаў было зроблена "ў абдымках" з калючай, але такой мілай істотай!

1377178211654_22-42

Вандалы выкралі вузельчык са слоікам варэння, які вожык беражліва трымаў у лапках. Звярок таксама страціў шмат іголак-цвічкоў, а яго пыску зараз "ўпрыгожвае" вялікая шчыліна. "Мабыць, пры рабаванні ён супраціўляўся..." — каментуюць у інтэрнэце навіну пра непаважлівае абыходжанне з вожыкам.

Дарэчы, гэта ўжо не першы выпадак, калі ў Кіеве ламаюць скульптуры. І чамусьці ўвагу вандалаў асабліва прыцягваюць фігуры аўтарства Канстанціна Скрытуцкага. У маі невядомыя паздзекаваліся з некалькіх паркавых скульптур на Пейзажнай алеі: зебра, якая ўпрыгожвае фантан, засталася без керамічнай нагі (вядома, навошта зебры керамічная нага?), а Лісу, сябру Маленькага прынца, адламалі вушы і ўвогуле адарвалі яго ад пастамента (напэўна, звер пацярпеў за сваё вядомае настаўленне быць адказнымі за тых, каго прыручылі, якое вандалы, мяркуючы па ўсім, не падзяляюць).

Хочацца задаць толькі адно пытанне: навошта? Навошта разбураць створаную чалавекам прыгажосць, у якую ён укладваў часцінку сваёй душы, спадзеючыся парадаваць іншых людзей? Што гэта: зайздрасць і злосць ад таго, што сам не здольны быць творцам, ці інстынктыўная, першабытная цяга людзей да разбурэння? А можа, слава Герастрата не дае спакою? У такім выпадку раім шкоднікам пакідаць на "месцы злачынства" кантактныя звесткі: каб народ ведаў імёны сваіх "герояў".

Алена Зарэчная

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.