Вы тут

Прадукты ад часу псуюцца


У Віцебску ў параўнанні з мінулым годам, назіраецца рост парушэнняў у гандлі. У прыватнасці, удзельная вага парушэнняў санітарных нормаў і правілаў павялічылася з 54% да 70%, невыканання патрабаванняў да якасці тавараў, якія рэалізуюцца — з 65 да 74%, непрадастаўлення пакупнікам неабходнай і дакладнай інфармацыі аб таварах — з 21 да 27%, паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці.

Ва ўсіх правераных 5 гандлёвых аб'ектах горада былі ўстаноўлены парушэнні. Напрыклад, у краме, якая належыць віцебскай фірме, прадавалі 3 найменні харчовых тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Да работы былі дапушчаны прадаўцы без праходжання перыядычнага медыцынскага агляду. У гандлёвай зале крамы выкладка харчовай прадукцыі ажыццяўлялася непасрэдна на дно халадзільнай вітрыны без спецыяльных гандлёвых латкоў, падносаў. У продажы адсутнічалі мяса і мясныя паўфабрыкаты, птушка, маргарынавая і кісламалочная прадукцыя...

А ў іншай краме ў аналагічнай вітрыне захоўваліся сырая харчовая прадукцыя побач з гатовай да ўжывання. Пакупнікам прапаноўвалі 6 найменняў харчовых тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Больш за тое — на 5 найменняў кандытарскіх вырабаў да ведама пакупнікоў не была даведзена інфармацыя пра дату вырабу і тэрмін прыдатнасці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».