Вы тут

На чым прысягаюць украінскія прэзідэнты?


Адказы на гэтыя і некаторыя іншыя неардынарныя пытанні нечакана знайшліся на кніжнай выставе, што прэзентуе новыя выданні, падораныя Беларусі краінамі — удзельніцамі ХV Міжнароднага з'езда славістаў. Аказалася, гэта не проста кнігі. У іх быццам упісаны тыя праблемы і перажыванні, якія сёння па-свойму хвалююць кожную славянскую краіну.

Для Украіны вызначальная тэма — гэта шаўчэнказнаўства. У наступным годзе яны будуць святкаваць 200-годдзе з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі. Таму актыўна працуюць над стварэннем 6-томнай энцыклапедыі жыцця і творчасці гэтага аўтара. Выйдзе і поўны збор твораў — з 12 тамоў.

Украінскі акадэмік Мікола Жулінскі прадэманстраваў факсімільнае выданне Перасопніцкага Евангелля ХVІ стагоддзя.

На арыгінале гэтай кнігі ўсе прэзідэнты Украіны прамаўляюць клятву. Яна з'яўляецца такой важнай, бо гэта першы перакладЕвангелля на зразумелую ўкраінцам мову, зроблены на іх Палессі.

Было цікава назіраць, як Жулінскі старанна падпісваў кнігу сябрам з іншай краіны, а пасля на адной са старонак намаляваў вялікі вясёлы смайлік! Вось такія гумар і весялосць, аказваецца, уласцівыя навукоўцам-акадэмікам. Аднак па сур'ёзнай тэме Жулінскі таксама выказаўся:

— Мы добра разумеем вашы праблемы, звязаныя з мовай, бо ў нас яны таксама ёсць. Дзяржаўная мова адна, але шмат і рускамоўнага насельніцтва — гэта вынік русіфікацыі, што праводзілася ва Украіне некалькі стагоддзяў. Ёсць дэпутаты, якія хацелі ўвесці рускую мову як другую дзяржаўную, аднак гэта ім не ўдалося. Тое, што вы разумееце пад трасянкай, існуе і ў нас, але мае іншую назву — суржык.

Прадстаўнікі Чэхіі прапанавалі сваё бачанне нашай радзімы. У Карлавым універсітэце — галоўным у Празе — нядаўна выйшла кніга "Чэшскае ўсведамленне Беларусі". Сярод 30 яе аўтараў 9 чэхаў і 21 беларус. Кіраўнік дэлегацыі Юрый Марван надзвычай ганарыцца ёй і лічыць важнай для ўмацавання культурнай сувязі абедзвюх краін.

Ян Дулар са Славеніі паказаў карэспандэнту "Звязды" выданне, прысвечанае моўным праблемам, якіх дастаткова і на яго радзіме. Справа ў тым, што пасля распаду Югаславіі з'явілася некалькі новых краін — Сербія, Чарнагорыя, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія. І ўсе яны зараз праводзяць уласную моўную палітыку. Складанасць заключаецца ў тым, што дакументы для стасункаў з Еўрасаюзам, для іншых мэт даводзіцца перакладаць на кожную мову асобна. Гэта датычыцца і ўсяго астатняга, створанага на нацыянальных мовах. Бо краіны-суседкі не зусім разумеюць адна адну. Пры неабходнасці іх прадстаўнікі карыстаюцца сумессю англійскай і сербахарвацкай. Цікавінка ў тым, што славенец серба зразумее, а серб славенца не. Чаму? Таму што ў Славеніі ў школах вывучаюць сербскую мову, а ў Сербіі ж славенская не ўваходзіць у курс сярэдняй адукацыі. Зразумела, што пры такой моўнай сітуацыі на выставе кніг быў прадстаўлены і слоўнік новай лексікі Славеніі за апошнія 20 гадоў. Ян Дулар прывёў прыклады новых слоў. Камп'ютар яны зараз называюць "рачунальнік", што даслоўна перакладаецца як "складанне, матэматыка". Дыск мае назву "згошчэнка" ("сціснутая інфармацыя"). Новыя словы даволі добра прыжыліся і ўвайшлі ў актыўны ўжытак.

1377255232514_2

 

Самым адметным выданнем гэтай краіны ўсё ж стаў... лыжны слоўнік. Прычым разлічаны ён не на спецыялістаў, а на шырокую аўдыторыю. Бо ў Славеніі лыжы — любімы ўсімі від адпачынку. Адразу падумалася, а што б такое выдаць пра Беларусь, што аб'ядноўвала б і выклікала прыхільнасць усёй нацыі?

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.

Загаловак у газеце: На чым прысягаюць украінскія прэзідэнты і навошта славенцам лыжны слоўнік?

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Спецыяльна дзеля свята кіраўнік дзяржавы раней вярнуўся з Душанбэ, дзе прымаў удзел у саміце АДКБ — ШАС. 

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт

Грамадства

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Кожнаму з бацькоў хочацца, каб яго дзіця было рознабакова развітым, паспяховым у будучым. 

Грамадства

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

У кожным з гарадоў адкрываліся памятныя знакі, праходзілі экскурсіі і мітынгі.