Вы тут

Урад гарантуе насельніцтву кампенсацыю страт у сувязі з забоем свіней з-за АЧС


Аб гэтым заявіў па выніках нарады ў Прэзідэнта віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца кампенсацыі людзям, то ўсё будзе выплачана. Я як кіраўнік штаба ставіў задачу: на працягу двух тыдняў з дня адабрання або продажу свіней павінен быць праведзены разлік з чалавекам", — сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, аплата праводзіцца па цане большай за Br18 тыс. за кілаграм жывой вагі, насельніцтву поўнасцю кампенсуюцца ўсе затраты. Міхаіл Русы

расказаў, што ў буферных зонах насельніцтва мае права або самастойна забіваць здаровую жывёлу і ўжываць у ежу, або пры жаданні аддаваць па закупачных цэнах на мясакамбінаты.

Як адзначыў віцэ-прэм'ер, у насельніцтва ўзнікалі пытанні з кампенсацыяй па нетэхналагічнай групе, гэта значыць тых катэгорыях жывёл, якія мясакамбінаты не перапрацоўваюць. Міхаіл Русы падкрэсліў, што ў аблвыканкамах знойдзена рашэнне гэтай праблемы. "Дапусцім, што датычыцца свіней вагой ніжэйшай за 30 кг, то насельніцтву выплачваюць ад Br600 тыс. да Br1 млн за галаву, і гэта дастатковая сума, каб кампенсаваць затраты чалавеку", — сказаў ён.

У той жа час Міхаіл Русы прызнаў, што месцамі "ёсць тапорная работа, калі недзе не растлумачылі, а ўрываліся".

Віцэ-прэм'ер у сваю чаргу папрасіў у насельніцтва, каб людзі таксама з разуменнем ставіліся да сітуацыі і ў тых рэгіёнах, дзе гэта неабходна, прымалі меры па недапушчэнні распаўсюджвання АЧС, выконвалі ўсе санітарныя нормы на падворках.

Урад Беларусі па даручэнні Прэзідэнта на працягу тыдня мае намер распрацаваць шэраг мерапрыемстваў, якія дадуць магчымасць насельніцтву, вымушанаму пазбавіцца ад свіней у сувязі з АЧС, у льготным парадку набываць іншую жывёлу.

"Ці гэта будзе буйная рагатая жывёла, ці авечкі, ці гусі, ці качкі — мы прапрацуем усе пытанні і ў цэнавых адносінах, і ў плане кармоў, пастаўкі камбікорму, калі чалавек хоча мець дадатковыя крыніцы паступленняў у свой бюджэт", — сказаў віцэ-прэм'ер.

Міхаіл Русы лічыць, што і для невялікіх свінагадоўчых комплексаў у выпадку, калі няма неабходнай біялагічнай абароны, больш эфектыўна правесці пераспецыялізацыю, перайсці на вырошчванне іншага, эканамічна выгаднага віду жывёл.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».