З 1 верасня цягнікі ў мінскай падземцы будуць рухацца з інтэрвалам у дзве хвіліны. Як сведчыць прэс-служба камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскі метрапалітэн", гэта змена распаўсюджваецца толькі на найбольш напружаны ў плане колькасці пасажыраў час: у першай палове дня з 7.00 да 9.00, у другой — з 16.00 да 19.00.
Традыцыйна з 1 чэрвеня па 31 жніўня метро працуе па летнім графіку. Паколькі на гэты час прыпадаюць канікулы ў студэнтаў і школьнікаў, а таксама вялікая колькасць працоўных адпачынкаў, пасажырапаток звычайна зніжаецца, інтэрвалы паміж цягнікамі становяцца больш доўгімі, скарачаецца колькасць саставаў, што выходзяць на лінію. Восенню ж "ціхі перыяд" заканчваецца і метро зноў пераходзіць на зімовы графік працы.
Ганна ГАРУСТОВІЧ.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»