Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Абаронцы жывёл папрасілі УЕФА забараніць ахвярапрынашэнні на стадыёнах

Некамерцыйная арганізацыя "Людзі за этычнае абыходжанне з жывёламі" (РЕTА) звярнулася да прэзідэнта УЕФА Мішэля Плаціні з просьбай забараніць рытуальнае забойства жывёл на стадыёнах у Еўропе. Зварот прыйшоў услед за ахвярапрынашэннем на стадыёне ў Казахстане перад матчам раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў паміж "Шахцёрам" з Караганды і шатландскім "Сэлтыкам". На казахстанкім стадыёне "Астана-Арэна" прынеслі ў ахвяру барана на трэніроўцы "Шахцёра". Для правядзення абраду ахвярапрынашэння на стадыён запрасілі мулу з мячэці. РЕTА нагадала Плаціні, што ён сам казаў пра абавязак УЕФА абараняць гульню, гульцоў і каштоўнасці футбола. Намеснік дырэктара РЕTА Мімі Бякхэчы адзначыла, што ахвярапрынашэнню няма месца ў сучасным грамадстве. Бякхэчы выказала надзею, што "прыгожая гульня не будзе ў далейшым заплямлена крывёй жывёл".

Памёр юрыст, які адсудзіў у тытунёвых кампаній 246 мільярдаў долараў

Адвакат Рональд Мотлі, вядомы, сярод іншага, сваімі маштабнымі іскамі да тытунёвых кампаній, памёр ва ўзросце 68 гадоў. Пра гэта паведамляецца на сайце заснаванай ім юрыдычнай фірмы Mоtlеу Rісе. Па словах другога заснавальніка фірмы Джо Райса, прычынай смерці адваката сталі ўскладненні, выкліканыя шматгадовай хваробай.

У біяграфіі Мотлі адзначаецца, што адвакат дамогся самай вялікай ў гісторыі ЗША кампенсацыі з боку тытунёвых кампаній. У канцы 1990‑х у выніку разглядаў вытворцы цыгарэт пагадзіліся выплаціць 246 мільярдаў долараў ахвярам тытунекурэння. Ганарар адваката, як пісалі тады газеты, склаў мінімум мільярд долараў. Для Мотлі барацьба з тытунёвымі кампаніямі была шмат у чым асабістай: яго маці была курцом і памерла ад раку лёгкіх. Ён вядомы і як вядучы адвакат, які бараніў інтарэсы больш за 6500 сваякоў ахвяр тэрактаў 11 верасня 2001 года ў іску, пададзеным да "Аль-Каеды".

У ліванскім Трыпалі падарвалі суніцкія мячэці

Як мінімум 19 чалавек загінулі, яшчэ 35 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці ў выніку падвойнага тэракту, ажыццёўленага ў суніцкіх мячэцях у горадзе Трыпалі на поўначы Лівана. Па папярэдняй інфармацыі, колькасць забітых 18 чалавек, параненых — больш за 60. Першы выбух адбыўся ў мячэці, імам якой з'яўляецца ўмераным сунітам, якія цвёрда крытыкуюць прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Другая бомба разарвалася ў мячэці, дзе звычайна збіраюцца мясцовыя салафіты, якія таксама выступаюць супраць Асада. У Трыпалі, другім па велічыні горадзе Лівана, з пачатку сірыйскай грамадзянскай вайны рэзка абвастрыліся супярэчнасці паміж суніцкай і алавіцкай абшчынамі. За апошнія два гады канфлікт некалькі разоў перарастаў у фазу ўзброенага супрацьстаяння, з‑за чаго ў горад былі ўведзены ўрадавыя войскі, закліканыя не дапусціць маштабнага кровапраліцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?