Вы тут

Не сядзець у анлайне, калі працуеш на камбайне


На палях Ганцавіцкага раёна ўбірае хлеб унікальны моладзевы экіпаж: галоўны інжынер сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Цельшына" Вадзім Равінскі і навучэнец Пінскага аграрна-тэхнічнага каледжа Улад Амельяновіч. Аднавяскоўцы ведаюць, што Улад — сын старшыні гаспадаркі, але факт яго працы падчас летніх канікулаў на камбайне і трактары нікога не здзіўляе: бацька выхоўвае сына ў строгасці і выключна па-мужчынску, каб умеў рабіць калі і не ўсё, то многае.

Галоўны інжынер гаспадаркі Вадзім Равінскі — малады спецыяліст. Год таму ён закончыў магістратуру, а яшчэ раней — Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт, і вярнуўся ў родны раён. У суседняй гаспадарцы жывуць і працуюць яго бацькі.

— Недахоп механізатараў у нашым СВК адчуваецца, асабліва — перад пачаткам жніва, калі трэба пасадзіць людзей яшчэ і на камбайны, — адзначае спецыяліст аддзела кадраў СВК "Цельшына" Таццяна Ясько. — Таму, калі ў мінулым годзе даведаліся, што да нас прыходзіць малады спецыяліст з вышэйшай інжынернай адукацыяй, прапанавалі яму папрацаваць камбайнерам. Вадзім Мікалаевіч пагадзіўся і нават раней за тэрмін выйшаў на працу. А сёлета ўжо сам выказаў жаданне ўбіраць хлеб.

Пры гэтым ён не пакінуў і асноўнай дзейнасці: займаецца інжынернымі справамі.

— Сваім маладым памочнікам я задаволены, — кажа Равінскі. — Улад добра ведае тэхніку, у яго ёсць правы трактарыста. Нос ніколі не задзірае і не мае звычаю падкрэсліваць, што ён сын старшыні.

Бацька і сын Амельяновічы жывуць удвух. Аляксандр Цімафеевіч з раніцы да ночы на працы, а пры доме ёсць агарод і гаспадарка, якой у асноўным займаецца Улад. Пасядзець за камп'ютарам ён можа толькі глыбокай ноччу — праўда, нядоўга, бо кожны дзень трэба ўставаць на світанку.

У той дзень заахвоціць моладзевы экіпаж, які дасягнуў добрых намалотаў на бедных глебах (у СВК "Цельшына" самы нізкі бал зямлі ў раёне), прыехала прафсаюзны лідар мясцовых аграрыяў Наталля Кандратовіч. Атрымаўшы падарункі, хлопцы паспяшаліся за штурвал камбайна: вельмі недарэчы насоўвалася навальнічная хмара...

Паліна ГАЛІЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».