Вы тут

Дзяржаблігацыі праз аўкцыён


Міністэрства фінансаў Беларусі 28 жніўня правядзе аўкцыён па продажы валютных дзяржаўных аблігацый на суму $100 млн праз Беларускую валютна-фондавую біржу, паведамілі БЕЛТА ў Мінфіне.

Намінальная вартасць адной валютнай аблігацыі складае $10 тыс. Тэрмін абарачэння каштоўных папер — 1097 дзён, дата пагашэння — 29 жніўня 2016 года. Стаўка працэнтнага даходу — 6,85 працэнта гадавых. Аўкцыён пройдзе ў выглядзе аўкцыёну цэн. Ліміт рыначных заявак — 30 працэнтаў ад агульнага аб'ёму пададзеных удзельнікам аўкцыёну заявак. Мінімальная цана, магчымая для пазначэння ў заяўках на куплю валютных аблігацый, — $10 тыс.

У параўнанні з папярэднім выпускам валютных дзяржаблігацый, якія размяшчаліся праз біржавы аўкцыён, аб'ём гэтага (104‑га) выпуску павялічаны ўдвая, а стаўка даходу зніжана на 0,4 працэнтнага пункта. Размяшчэнне папярэдняга выпуску стала не вельмі ўдачным для Мінфіна — у два этапы былі размешчаны аблігацыі на суму $42,4 млн з $50 млн.

Урад Беларусі

ў канцы лістапада 2012 года адмяніў дзейную з 1999 года забарону на другаснае абарачэнне дзяржаўных аблігацый у замежнай валюце на ўнутраным рынку і пашырыў магчымасці Мінфіна па першасным размяшчэнні валютных дзяржаўных папер. Дзякуючы гэтаму цяпер акрамя прамога продажу валютных аблігацый юрыдычным асобам Міністэрства фінансаў можа праводзіць іх першаснае размяшчэнне на біржавых аўкцыёнах. Згодна з зацверджанай у лютым 2013 года інструкцыяй, Міністэрства фінансаў з красавіка можа ажыццяўляць на біржавых аўкцыёнах як размяшчэнне, так і даразмяшчэнне валютных дзяржаўных папер. Пры гэтым размяшчэнне валютных аблігацый Мінфіна прадугледжана ў форме аўкцыёну цэн і аўкцыёну з абвяшчэннем фіксаванай цаны.

Першы аўкцыён па продажы праз Беларускую валютна-фондавую біржу дзяржаўных аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, Міністэрства фінансаў правяло 25 красавіка. Тады размяшчаліся каштоўныя паперы на агульную суму $50 млн пад 7,25 працэнта гадавых.

У цэлым Міністэрства фінансаў мае намер у другім паўгоддзі размясціць на ўнутраным рынку дзяржаблігацыі на агульную суму максімальна прыкладна $500 млн. Пры гэтым каштоўныя паперы на $400 млн плануецца прапанаваць юрыдычным асобам, на $100 млн — фізічным асобам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.

Грамадства

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.