Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


"Курортнае" надвор'е захаваецца на ўкраінскіх морах да лістапада

Спрыяльнае для адпачынку надвор'е ўтрымаецца на ўкраінскіх курортах практычна ўсю восень. Пра гэта паведамілі ў аддзеле кліматычных даследаванняў і доўгатэрміновых прагнозаў надвор'я Украінскага навукова-даследчага метэаралагічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. Так, паводле прагнозаў, сёлета на ўкраінскіх морах можна будзе адпачываць і ў другой палове кастрычніка, і нават у лістападзе. Невялікае пахаладанне чакаецца ў сярэдзіне верасня.

Нявыдадзеныя кнігі Сэлінджэра будуць апублікаваны ў ЗША

Нявыдадзеныя кнігі вядомага амерыканскага пісьменніка Джэрама Дэвіда Сэлінджэра, напісаныя ім у гады пустэльніцтва, будуць апублікаваны ў ЗША, перадаюць інфармагенцтвы. Пра невядомыя раней кнігі пісьменніка стала вядома дзякуючы біёграфам Сэлінджэра — амерыканскаму пісьменніку Дэвіду Шылдсу і галівудскаму сцэнарысту Шэйну Салерна. Сярод іх — гісторыя галоўнага героя рамана "Над прорвай у жыце" Холдэна Коленфілда і яго сям'і, неапублікаваная аповесць "Апошні і лепшы з Пітэр Пэнаў", апавяданні пра сям'ю вундэркіндаў Глас і кніга пра Другую сусветную вайну, напісаная на аснове асабістых перажыванняў аўтара.

Амерыканскі пісьменнік Джэром Сэлінджэр пасля 1965 года перастаў друкаваць свае новыя творы, аддаючы перавагу пісаць "для сябе". Яго апошняя апублікаваная праца — аповесць "16-ы дзень Хэпворта 1924". Сэлінджэр наклаў забарону на перавыданне ранніх твораў і спыніў некалькі спробаў выдаць яго лісты.

У Чэхіі на мітынгах супраць цыган затрымалі 75 чалавек

У Чэхіі падчас акцый пратэсту за парушэнні грамадскага парадку і непадпарадкаванне паліцыі было затрымана 75 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы. У сямі чэшскіх гарадах прайшлі акцыі пратэсту супраць цыган — актывісты выступілі з патрабаваннем выселіць цыганскае насельніцтва з краіны. У Астраве, на паўночным усходзе рэспублікі, каля 600 чалавек пачалі закідваць паліцыю камянямі, затрымана 60 мітынгоўцаў. У Пльзене на вуліцы выйшлі да 400 чалавек, з якіх затрымана 15. Буйныя дэманстрацыі прайшлі таксама ў Чэске-Будзеёвіцэ і ў Празе. У шэрагу выпадкаў праваахоўнікі выкарысталі слязісты газ. Цыганскае насельніцтва Чэхіі складае ад 250 да 300 тысяч чалавек і з'яўляецца адной з самых бедных этнічных груп краіны.

Сірыя ў прыцэле Захаду

Сітуацыя вакол Сірыі абвастрылася настолькі, што ўжо ў бліжэйшыя тыдні Захад можа пачаць яе бамбардзіроўкі. Шанцы на прадухіленне сілавой акцыі памяншаюцца з кожнай гадзінай. Дапамагчы пазбегнуць яе магла б камісія ААН, якая ў панядзелак пачала расследаваць меркаваную хімічную атаку пад Дамаскам 21 жніўня. У ЗША, зрэшты, ужо заявілі, што рашэнне сірыйскіх улад дапусціць міжнародных інспектараў "разглядаецца як запозненае".

Паводле розных звестак, ахвярамі атакі сталі ад некалькіх сотняў да 1,3 тысячы чалавек. Пры гэтым сірыйская апазіцыя і ўрад Башара Асада вінавацяць адзін аднаго ў выкарыстанні хімічнай зброі. Разабрацца на месцы павінны эксперты ААН, аднак на Захадзе, які вельмі негатыўна ўспрымае рэжым у Дамаску, апрыёры ўскладаюць на яго адказнасць.

Што да абвінавачванняў у хімічнай атацы, то Асад абверг іх асабіста ў інтэрв'ю "Известиям". "Нас абвінавачваюць у тым, што войска выкарыстала хімічную зброю ў раёне, які нібыта знаходзіцца пад кантролем баевікоў. На самой справе ў гэтым раёне няма выразнай лініі фронту паміж арміяй і баевікамі. І хіба можа дзяржава прымяніць хімічную або любую іншую зброю масавага паражэння ў месцы, дзе сканцэнтраваны яго войскі? Гэта супярэчыць элементарнай логіцы", — сказаў сірыйскі прэзідэнт.

Тым часам ужо на ўсю моц абмяркоўваюцца магчымыя дзеянні ў адказ на хіматаку. У прыватнасці, прэзідэнты ЗША і Францыі Барак Абама і Франсуа Аланд перагаварылі па тэлефоне ў нядзелю. А ў панядзелак кіраўнік французскага МЗС Ларан Фабіус заявіў, што рашэнне аб магчымым ваенным ўмяшанні будзе прынята на працягу бліжэйшых дзён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.

Грамадства

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»