Пад патранажам Міжнароднай федэрацыі філатэліі і Інтэр-Азіяцкай федэрацыі філатэліі ў найбуйнейшым у Бангкоку гандлёва-выставачным цэнтры прайшла сусветная выстаўка марак "Тайланд-2013". Удзел у ёй прымала і дэлегацыя Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта".
На выставе былі прадстаўлены 432 калекцыі і экспанаты з розных краін свету ў 29 афіцыйных конкурсных класах. Усе конкурсныя работы ацэньвала кампетэнтнае міжнароднае журы. У выніку ў літаратурным класе за "Каталог паштовых марак Рэспублікі Беларусь. 2008—2012" наша РУП "Белпошта" было ўдастоена сярэбранага медаля.
— Асноўнай задачай удзелу ў міжнародных філатэлістычных выстаўках з'яўляецца рэклама сваёй краіны і сваіх паштовых марак, што асабліва важна для маладых дзяржаў, — падкрэсліла дырэктар выдавецкага цэнтра "Марка" Ірына Шыпілава. — На нашым стэндзе кожнаму наведвальніку прапаноўваўся маляўніча аформлены рэкламны буклет з інфармацыяй аб краіне, яе геаграфічным становішчы, аб беларускіх паштовых марках і магчымасцях іх набыцця.
Найбольшым попытам карысталіся паштовыя маркі з дзяржаўнай сімволікай, а таксама з серый "Нацыянальнае адзенне", "Архітэктура", "Флора і фаўна", "Рэлігія".
Валянціна Доўнар
Яйкі — у першую чаргу курыныя — адзін з ключавых прадуктаў харчавання ў нашай краіне.
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.