Вы тут

Дастойныя дзяржпрэмій работы трэба ўмець выяўляць


Прапановы па прысуджэнні дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2012 года абмеркаваны ўчора на рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатолем Рубінавым, кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэем Кабяковым і першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандрам Радзьковым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы да гэтага часу ў даўгу перад таленавітымі людзьмі. Я маю на ўвазе дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь. На жаль, магчыма, я не маю рацыі, але не было падстаў для падпісання адпаведных дакументаў", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, у асноўным былі прадстаўлены слабыя работы. "І каб не памыліцца, я папрасіў вас прапрацаваць праект прапаноў па лаўрэатах дзяржаўных прэмій. Работа гэта праведзена, і я хацеў бы, каб мы падрабязна разгледзелі матэрыялы і меркаванні адпаведных структур і органаў улады, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Пры гэтым я вельмі прасіў бы вас, каб мы зыходзілі не з таго, што трэба прысвойваць дзяржаўныя прэміі і з горшага выбраць лепшае. Я зыходжу з таго прынцыпу, што калі няма вялікіх дасягненняў, то і прысвойваць нічога не трэба".

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым заўважыў, што дастойныя гэтай прэміі работы, хутчэй за ўсё, ёсць, але іх трэба ўмець выяўляць. "І калі мы не можам прыняць такое рашэнне, значыць, тут няма сістэмнай работы. Гэта самае галоўнае", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Удзельнікі рабочай сустрэчы далажылі кіраўніку дзяржавы аб праведзенай рабоце і ўнеслі адпаведныя прапановы. Былі падрабязна абмеркаваны работы, якія прайшлі папярэдні шматступеньчаты адбор і грамадскае абмеркаванне, — тры ў галіне навукі і тэхнікі і тры ў сферы літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

Канчатковае рашэнне аб прысуджэнні дзяржаўных прэмій у бліжэйшы час прыме Прэзідэнт Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».