Вы тут

Сярэдні заробак у ліпені — 5,45 млн рублёў


Намінальныя налічаныя сярэднямесячныя заробкі работнікаў у студзені—ліпені сёлета склалі 4 868,9 тыс. рублёў, у тым ліку ў ліпені — 5 450,2 тыс. рублёў, паведамілі рэдакцыі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Спецыялісты падлічылі, што ў ліпені заробкі работнікаў павялічыліся ў параўнанні з чэрвенем на 5,6%, або на 290,3 тысячы рублёў.

Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—ліпені сёлета павялічылася на 20% у параўнанні з падобным леташнім перыядам, а ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем гэтага года — на 4,6%.

Такім чынам, у ліпені ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 5 956,1 тыс. рублёў, у будаўніцтве — 7 202,4 тыс., на транспарце і ў сувязі — 6 289,5 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 4 316,6 тыс., па сістэме адукацыі — 3 410,1 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 4 013,5 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 5 463,3 тыс. рублёў. Зарплата работнікаў аховы здароўя і ў сферы сацыяльных паслуг у ліпені была ў памеры 3 884,9 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 3 999,1 тыс. рублёў. Сярэднія заробкі ўрачоў склалі 6 517,3 тыс. рублёў, а сярэдняга медыцынскага персаналу — 3 840,8 тыс. рублёў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.