Вы тут

Злавілі ўдачу!


Рыбакі з Мінска ўзялі Кубак Беларусі па лоўлі паплавочнай вудай

Мінская каманда Tubеrtіnі заваявала Кубак Беларусі на спаборніцтвах па спартыўнай лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудай, якія прайшлі 24—25 жніўня на Пятровіцкім вадасховішчы ў Смалявіцкім раёне. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксандр Загорскі.

Па выніках спаборніцтваў вага ўлову каманды-пераможцы склала 26,160 кг. Другое і трэцяе месца занялі адпаведна каманды "Выток" (Мінск) і Mаtсhfісhіng (Мінск, Магілёў, Брэст).

1377684719900_1

Удзел у спаборніцтвах прынялі 11 камандаў па 4 чалавекі ў кожнай. Пры гэтым 5 камандаў былі пераможцамі чэмпіянату Беларусі па лоўлі рыбы паплавочнай вудай, астатніх 6 вылучылі абласныя структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы, кожны з якіх завяршыўся ўзважваннем вылаўленай рыбы. Перамогу атрымлівала каманда, якая налавіла больш за ўсіх рыбы ў сваёй зоне. Пераможцы чэмпіянату Беларусі па лоўлі рыбы паплавочнай вудай і спаборніцтваў на Кубак Беларусі па спартыўнай лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудай атрымліваюць магчымасць стаць удзельнікамі чэмпіянату свету па паплавочнай лоўлі рыбы.

1377684721894_2

Арганізатарам рэспубліканскіх рыбалоўных спаборніцтваў выступае Рэспубліканскае дзяржаўнае грамадскае аб'яднанне "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў". Адкрытыя спаборніцтвы на Кубак Беларусі па спартыўнай лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудай праводзяцца з 2010 года.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.