Вы тут

"Калі столькі пытанняў па ЖКГ — трэба прымаць радыкальныя меры"


Такую ацэнку даў па выніках "прамой лініі" з насельніцтвам у Гродне старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандр ЯКАБСОН.

Практычна ўсе звароты на "прамую лінію" датычыліся тых ці іншых жыллёва-камунальных праблем, прычым ніводная з іх не патрабавала рэакцыі на рэспубліканскім узроўні, а толькі на мясцовым.

— Не павінна быць такога ў Гродне. Ёсць больш праблемныя тэрыторыі, але і там няма такой лавіны скаргаў. Значыць, ёсць штосьці ў сістэме ЖКГ

горада нездоравае. Трэба ўважліва паглядзець на гэтую сітуацыю і зрабіць неабходныя захады, — запатрабаваў Аляксандр Якабсон ад гарадскіх улад.

Гэтую заклапочанасць падзяляе і Андрэй Худык, які нядаўна ўзначаліў Гродзенскі гарвыканкам. Шэраг кіраўнікоў ЖКГ горада звольнены. На думку мэра, праблема гарадской жыллёва-камунальнай сферы зусім не ў фінансаванні, а ў дрэннай арганізацыі працы, адсутнасці кантролю. Не ведаюць, што трэба рамантаваць у першую чаргу, дзе найбольш праблемныя аб'екты. А грошы ёсць, больш за тое, сёлета сродкі на капітальны рамонт жылля не выкарыстаны ў тым аб'ёме, што выдзелены з бюджэту горада.

Аляксандр Якабсон даручыў нефармальна падысці да разгляду зваротаў на "прамую лінію" — па кожным павінна быць адпаведная рэакцыя згодна з заканадаўствам.

У той жа дзень старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі пабываў у ТАА "Біяком Тэхналогія" (Гродзенскі раён), дзе разам з калектывам гэтага прадпрыемства былі абмеркаваны парушэнні ў знешнеэканамічнай дзейнасці, а таксама ў Іўеўскім раёне па пытаннях біялагічнай абароны жывёл на свінагадоўчым комплексе, корманарыхтоўкі і рэканструкцыі малочнатаварнай фермы.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.