Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года і сустрэчы з настаўнікамі, пройдуць у большасці беларускіх школ 31 жніўня.
У новым навучальным годзе ў краіне ўводзяцца ў строй тры новыя школы — сярэдняя школа на 216 месцаў у вёсцы Доцішкі ў Воранаўскім раёне, сярэдняя школа ў мікрараёне "Лошыца-4" у Мінску і вучэбна-педагагічны комплекс "Сярэдняя школа—дзіцячы сад" на 950 месцаў у Салігорску. Плануецца, што за школьныя парты сёлета сядуць 99 тысяч першакласнікаў. У сталічных школах будзе адкрыта 811 першых класаў — на 20 класаў больш, чым летась.
Заняткі ва ўсіх навучальных установах пачнуцца 2 верасня. Па традыцыі першы ўрок ў новым навучальным годзе пройдзе ў межах рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Я — грамадзянін Беларусі!" . Тэма ўрока — "Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!" . Гасцямі навучальных устаноў у гэтыя дні стануць прадстаўнікі ўрада, кіраўнікі міністэрстваў, парламентарыі, вядомыя спартсмены, ветэраны, грамадскія дзеячы і пісьменнікі. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 2 верасня адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны". У сталічнай гімназіі №41 пройдзе патрыятычны ўрок "Традыцыі мужнасці і гераізму захаваем і памножым".
Таксама 2 верасня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай акцыі "Тыдзень спорту і здароўя" і рэспубліканскага праекта "Кожнай школе — футбольны мяч". Для якаснага забеспячэння фізкультурна-спартыўных мерапрыемстваў Беларуская федэрацыя футбола плануе перадаць установам агульнай сярэдняй адукацыі 22 тысячы футбольных мячоў.
Яйкі — у першую чаргу курыныя — адзін з ключавых прадуктаў харчавання ў нашай краіне.
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.