У пятніцу будзе без істотных ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе (Гомельская і Магілёўская вобласці) пройдуць невялікія дажджы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.
Удзень 17-22 цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 14-16 градусаў. Ужо ў суботу атмасферны ціск панізіцца, таму ўначы па паўднёвым усходзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ў ноч на суботу плюс 6-13 градусаў, удзень — ад 16 да 23 цяпла. У нядзелю атмасферныя франты прынясуць кароткачасовыя дажджы на ўсю тэрыторыю Беларусі. У асобных раёнах краіны магчымы навальніцы, уначы і раніцай — туман. Тэмпература паветра ў ноч на нядзелю 7-13 цяпла, па захадзе краіны — да плюс 15 градусаў, удзень — 16-24.
У панядзелак на нашу тэрыторыю завітаюць вільготныя і халаднаватыя паветраныя масы з боку Балтыйскага мора. Амаль паўсюдна па краіне чакаюцца дажджы. Пахаладае. Тэмпература ўначы 5-12 цяпла, удзень — плюс 13-18 градусаў, а па поўдні Беларусі — да 20 цяпла.
Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў.
20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Пра гэта мы пагутарым з яго дырэктарам Ганнай Запартыкай.