Вы тут

Вяртанне да вытокаў


31 жніўня — 1 верасня ў аграгарадку Квасоўка (каля возера) адбудзецца фестываль фальклору "Вяртанне да вытокаў", які арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама.

Пачатак у 12 гадзін. Летась гэтае свята адбылося ўпершыню і прыйшлося даспадобы не толькі жыхарам раёна, але і гасцям.
Пасля чаго было прынята рашэнне зрабіць фестываль штогадовым. Удзельнікаў фэсту чакае шмат цікавага: беларускія подворкі, выстава-кірмаш, конкурсы рэгіянальнай кухні і рамёстваў, майстар-клас народных побытавых танцаў у выкананні суполкі традыцыйнай культуры (Гродна) і капэлы "На таку" (Мінск), фальклорныя праграмы майстра драўляных музычных інструментаў Мар'яна Скрамблевіча і творчых калектываў раёна. Госці фестывалю — народная фальклорная група "Вяргіня" (Шчучынскі раён), узорны фальклорны ансамбль "Верабейкі" (Любанскі раён Мінскай вобласці), гурт дударскай музыкі і этнічных спеваў "Ветах" (Мінск).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.