Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Сірыйскія ўлады правялі эвакуацыю стратэгічных аб'ектаў

Сірыйскія ўлады правялі эвакуацыю стратэгічных аб'ектаў з-за інфармацыі аб падрыхтоўцы краін НАТА да нанясення ўдару па Сірыі, паведамляюць інфармагенцтвы. Паводле паведамлення тэлеканала " Аль-Арабія ", у Дамаску практычна поўнасцю завершана эвакуацыя цэнтраў сувязі, генеральнага і паліцэйскіх штабоў, камандавання вайсковых падраздзяленняў, урадавых устаноў і ведамстваў. Па інфармацыі тэлеканала, шэраг устаноў і штабоў размясціўся ў браніраваных будынках, размешчаных у крокавай даступнасці ад месцаў іх пастаяннага знаходжання. Частка штабоў перамясцілася ў школы, якія таксама маюць абарону на выпадак ракетнага абстрэлу. Раней паведамлялася, што ЗША разглядаюць планы нанясення ўдару па тэрыторыі Сірыі ў бліжэйшыя дні. Да межаў краіны ў Міжземным моры сцягнута значная групоўка амерыканскіх ВМС .

Расія адпраўляе ў Міжземнае мора новыя караблі

У той час як да меркаванага пачатку ваеннай аперацыі заходніх краін у Сірыі застаюцца лічаныя гадзіны, сітуацыя працягвае абвастрацца. Суседнія краіны мабілізуюць арміі, дзяржавы паступова вывозяць сваіх грамадзян. Нават інспектары ААН, якія працавалі на месцы меркаванай хіматакі, спешна згарнулі дзейнасць. Расія тым часам працягвае выказваць незадаволенасць дзеяннямі ЗША і іх партнёраў і адначасова нарошчвае групоўку ВМФ у Міжземным моры. Карабельны састаў пастаяннага аператыўнага злучэння ВМФ у Міжземным моры ў бліжэйшыя дні будзе ўзмоцнены новымі караблямі, паведаміла ў чацвер крыніца ў расійскім Генштабе. Згодна з гэтай інфармацыяй, у бліжэйшыя дні групоўка павінна папоўніцца вялікім супрацьлодачным караблём Паўночнага флоту. Пазней да яе далучыцца ракетны крэйсер Чарнаморскага флоту "Масква". Увосень міжземнаморскую групоўку ВМФ павінен папоўніць ракетны крэйсер Ціхаакіянскага флоту "Вараг".

Ізраільцяне б'юцца ў чэргах па процівагазы

Супрацьгазавы бум, які пачаўся ў Ізраілі некалькі дзён таму пасля паведамленняў аб меркаванай хімічнай атацы ў прыгарадзе сірыйскай сталіцы, працягвае нарастаць на фоне чутак аб будучым ваенным ўдары Захаду па Сірыі. Тысячы людзей шмат гадзін запар стаяць у чэргах, каб атрымаць процівагазы. Ахвотных так многа, што з чацвярга паштовыя аддзяленні , куды прыходзяць партыі процівагазаў, будуць працаваць дадатковыя гадзіны. З-за месцаў у чарзе за процівагазамі ўзнікаюць канфлікты. У некаторых гарадах нават адбыліся бойкі, удзельнікаў якіх затрымала паліцыя. А ў Іерусаліме станцыя выдачы процівагазаў у гандлёвым цэнтры "Адан" была закрыта пасля таго, як натоўп уварваўся ўнутр і пачаў расхопліваць процівагазы без рэгістрацыі, баючыся, што на ўсіх не хопіць. Між тым, некаторыя ізраільцяне вырашылі зарабіць на ажыятажы. Новыя процівагазы ў арыгінальнай упакоўцы, якія бясплатна выдаюцца грамадзянскаму насельніцтву, ужо з'явіліся на аўкцыённай інтэрнэт — пляцоўцы.

Паліцыя Нью-Ёрка прыраўняла мячэці да тэрарыстычных арганізацый

Паліцыя Нью-Ёрка выдала сакрэтнае распараджэнне, згодна з якім усе мячэці горада прыраўноўваюцца да тэрарыстычных арганізацый, перадаюць інфармагенцтвы. Згодна з распараджэннем, паліцыя мае права весці назіранне за мячэцямі, а таксама ўсталёўваць у іх шпіёнскую апаратуру. Акрамя таго, супраць любога верніка мячэці можа быць распачата расследаванне, для якога не патрабуецца доказаў дачынення чалавека да крымінальных правапарушэнняў.

Ківі — замена антыдэпрэсантам і энергетыкам

Калі з'ядаць у дзень па дзве штукі ківі, можа палепшыць сабе настрой і прадухіліць развіццё дэпрэсіі. Універсітэт Атага спецыяльна назіраў за групай з 54 маладых людзей на працягу 6 тыдняў, каб выявіць заяўлены эфект ківі. Аказалася, менавіта 2 ківі змяншалі стомленасць і праявы дэпрэсіі, давалі зарад энергіі на дзень. Мяркуючы па ўсім, прычына ў канцэнтрацыі вітаміну С у гэтых экзатычных пладах. 2 ківі дастаткова, каб давесці ўзровень вітаміну да рамак нормы. Вітамін С актывуе шэраг энзімаў, павышае ўзровень метабалічнай энергіі і розных злучэнняў у мозгу чалавека. У цэлым вітамін мацуе не толькі мозг, але ўвесь арганізм , даючы разумовую і фізічную энергію, піша Jоurnаl оf Nutrіtіоnаl Sсіеnсе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».