Вы тут

У Магілёве модна чытаць на лаве


Магілёўскія бібліятэкі завяршаюць "Лета пад кніжным парасонам", а сустракаюць восень у Быхаве выставай "Культурная сталіца".

Сёлетнім летам Магілёўская гарадская бібліятэка імя Карла Маркса ўпершыню апрабавала новую форму работы з чытачамі. Двойчы на тыдзень яе супрацоўнікі ва ўніформе з запасам літаратуры і вялікім парасонам ад сонца выходзілі ў скверы ў цэнтры горада і ладзілі імправізаваныя "выязныя чытальныя залы".

Ухіл зрабілі на часопісы, якія зручна гартаць на лавах у парку падчас адпачынку. Асноўнымі чытачамі сталі пенсіянеры і маладыя маці. Таму асаблівай папулярнасцю карысталіся спецыялізаваныя часопісы для маці і дзіцяці, звесткі пра здаровы лад жыцця, жаночыя выданні, а мужчыны нязменна аддавалі перавагу "Рыбалову". Калі людзі хацелі пачытаць на вуліцы кнігі ці ўзяць іх дадому, то наступным разам бібліятэкары выконвалі іх замовы.

Увогуле акцыя аказалася паспяховай: за лета рады чытачоў бібліятэкі папоўнілі 300 чалавек.

— Наша ідэя спадабалася магілёўцам, — сказала дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва Галіна Краўчанка.

— Таму "Лета пад кніжным парасонам" стане традыцыйным.

А сёлетнюю восень магілёўскія бібліятэкі сустрэнуць у Быхаве, на Дні беларускага пісьменства, дзе прадставяць вялікую выставу "Культурная сталіца".

— Там будзе афіцыйная частка з фотаздымкамі і дакументамі: як і за што Магілёў атрымаў ганаровае званне, — расказала Галіна Краўчанка. — Мы раскажам з дапамогай кніжак пра наш горад, яго славутасці, архітэктурныя помнікі, знакамітых асоб. А таксама прадставім сваю прадукцыю: калі кніжак пра горад не хапае — мы выдаём іх самі. Напрыклад, даведнік пра 10 месяцаў, якія трэба абавязкова наведаць у абласным цэнтры, і новую дзіцячую кніжку пра друкарства ў Магілёве.

Ілона Іванова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».