Вы тут

Медыяпрастора


"Зялёная хваля"

Брэст 106.6 FM

Віцебск 101.8 FM

Мінск 107.1 FM

Гродна 104.2 FM

Магілёў 107.8 FM

Бабруйск 103.6 FM

Баранавічы 98.4 FM

Салігорск 104.3 FM

Пінск 103.2 FM

Вядучы папулярнай сярод аўтааматараў радыёпраграмы "Зялёная хваля" Аляксей Аніковіч нядаўна апынуўся ў непрыемнай сітуацыі. У выхадны дзень, калі ён ехаў па трасе М1/Е30 міма Барысава, журналіст страціў пярэдні рэгістрацыйны нумар. Страта была выяўлена толькі позна ўвечары, калі вядучы вярнуўся ў Мінск. На жаль, перасоўвацца на аўтамабілі без нумарнога знака забаронена, і ў такой сітуацыі можа апынуцца любы кіроўца. Не ўсе пакуль ведаюць, што рабіць далей. Але Аляксей Аніковіч вядзе праграму ўжо больш за 10 гадоў і ведае, як трэба дзейнічаць, таму праблема была вырашана ў кароткі тэрмін.

Каб быць у курсе, як вырашыць тую ці іншую праблему на дарозе, атрымаць адказ на многія пытанні ад прадстаўнікоў ДАІ, слухайце радыё "Мір" кожную сераду ў 14.15! Праграма "Зялёная хваля" — гэта сумесны праект радыё "Мір" і УДАІ МУС Рэспублікі Беларусь, дзе любы ахвотны можа задаць сваё пытанне спецыялісту. Тэлефануйце ў прамы эфір па тэлефоне ў Мінску 2-101-471, адпраўляйце SMS на кароткі нумар 2424 або пакідайце пытанні на сайце rаdіоmіr.bу. Граматна вырашайце свае аўтамабільныя праблемы і заставайцеся на "мірнай" хвалі!

FM-рэаліці-шоу на МВ-радыё

97,4 FM — Мінск, Лагойск, Смалявічы, Жодзіна;

102,4 FM — Мядзел;

102,6 FM — Крупкі;

104,2 FM — Барысаў;

104,8 FM — Капыль, Стоўбцы, Нясвіж, Клецк, Баранавічы;

105,3 FM — Салігорск, Слуцк, Любань;

105,5 FM — Беразіно, Чэрвень;

105,6 FM — Старыя Дарогі;

107,4 FM — Маладзечна, Вілейка, Валожын.

Што будзе, калі за адным сталом апынуцца наймальнік, які вырашыў звольніць супрацоўніка, і сам супрацоўнік, якога гэтая перспектыва не задавальняе? Пачнуцца перамовы, а калі дакладней — паядынак перагаворшчыкаў. Як правіла, такія слоўныя баталіі праходзяць пры зачыненых дзвярах і без сведак. І часта па іх сканчэнні ўдзельнікі кусаюць локці і думаюць: "адкажы мы не так, а па-іншаму, зыход спрэчкі быў бы на нашу карысць". МВ-радыё прыадчыніць дзверы офісаў, каб наш слухач, апынуўшыся ў падобнай сітуацыі, быў у поўным узбраенні. Увосень у эфіры радыёстанцыі стартуе шосты сезон праекта "Светлыя галовы". На гэты раз у змаганне ўступяць топ-менеджары кампаній. У фінал выйдзе самы пераканаўчы. Партнёрам праекта на МВ-радыё выступіць "Клуб кіраўніцкіх паядынкаў РОЕDІNОK.BY" і яго вядучы Сяргей Крупенін. Больш падрабязна аб праекце на сайце www.mvrаdіо.bу.

Традыцыйна ў верасні на МВ-радыё стартуе новы сезон. З'явяцца цікавыя праекты, новыя галасы, але стыль МВ застанецца нязменным — станцыя з унікальным інфармацыйным кантэнтам. У тым ліку будзе ўвасоблена канцэпцыя Brеаkіng Nеws, з дапамогай якой шлях у эфір для актуальнай і цікавай падзеі істотна скароціцца, навіна будзе падавацца выключна "гарачай", без прывязкі да часу. МВ-радыё не абмяжуецца ў сваіх кантактах са слухачом толькі FМ-прасторай: да інтэрактыўных ток-шоу дадасца карцінка, самыя цікавыя выйдуць у інтэрнэт і на TV. Усё гэта — у абрамленні свежых хітоў і эксклюзіўных трэкаў, якім адводзіцца асаблівае месца ў абноўленым музычным фармаце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.