Вы тут

30 жніўня


1753 год — 260 гадоў таму пры Віленскім універсітэце была заснавана Віленская астранамічная абсерваторыя. Гэта адна з самых старых астранамічных абсерваторый у Еўропе. Адным з арганізатараў і першым яе дырэктарам быў М. Пачобут-Адляніцкі. У абсерваторыі ў розны час працавалі П. Славінскі, М. Глушневіч, М. Гусеў і іншыя вучоныя, навуковая і асветніцкая дзейнасць якіх мела вялікае значэнне ў распаўсюджванні ў Беларусі і Літве прыродазнаўчых ведаў. У 1753-65 гадах абсерваторыя існавала як астранамічны кабінет. Пасля набыцця больш сучасных астранамічных інструментаў, з 1773 года, праводзіліся сістэматычныя назіранні планет, астэроідаў, камет, зацьменняў Сонца і Месяца. Першая ў Расіі пачала астрафізічныя даследаванні: з 1864 года асноўны напрамак — вывучэнне фатаграфічнымі метадамі паверхні Месяца і фізічных з'яў , якія адбываюцца на Сонцы. Праводзіліся таксама метэаралагічныя назіранні; віленскія астраномы прымалі ўдзел у вызначэнні геаграфічных каардынат населеных пунктаў і ў геадэзічных экспедыцыях на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Курляндскай губерняў. Абсерваторыя мела вялікую бібліятэку, у 1843-46 гадах выдавала свае навуковыя працы. Спыніла дзейнасць пасля пажару ў 1876-м.

1700 год

— цар Пётр І абвясціў вайну Швецыі, лічачы галоўным прыярытэтам знешняй палітыкі Расіі выхад да Балтыйскага мора і вяртанне захопленых Швецыяй у пачатку XVІ стагоддзя земляў. Прэтэнзіі да Швецыі меў таксама і польскі кароль Аўгуст ІІ, які аформіў у 1699 годзе з Пятром І Паўночны Саюз супраць Швецыі, а пазней да іх далучылася і Данія. Швецыя была тады найбольш магутнай дзяржавай у рэгіёне, войска яе налічвала каля 150 тысяч чалавек, яно было добра ўзброена і мела багаты вопыт ваенных дзеянняў, таму па праве лічылася найлепшым у Заходняй Еўропе. Шведскі флот налічваў 42 лінейныя караблі і 12 фрэгатаў (гэта 13 тысяч чалавек). Расія ж, хоць і валодала велізарнай арміяй (каля 200 тысяч чалавек), але была досыць слабая эканамічна, ды і ўзбраенне пакідала жадаць лепшага. Флоту на гэтым перыядзе ваенных дзеянняў у Расіі не было зусім. Вайна атрымала назву Паўночнай і доўжылася 21 год. Руская армія, пачаўшы яе з разгромных паражэнняў, пад канец так падужэла і вырасла прафесійна, што шведы вымушаны былі заключыць мір. У 1721 годзе быў заключаны Ніштацкі мір, па якім Расія атрымлівала ў вечнае карыстанне Ліфляндыю, Эстляндыю, Інгрыю і частку Карэліі з Выбаргам, а Пётр І, у сваю чаргу, вяртаў шведам Фінляндыю і 2 мільёны рублёў. Першае акно ў Еўропу было прабіта.

1948 год — нарадзіўся (горад Мінск) Георгій Аляксандравіч Шышко, беларускі вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1996). Аўтар навуковых прац па неанаталогіі, інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».