Вы тут

Паход «налева»: як яго «вылічыць»?


«Мамачка, — аднойчы здзівіў матулю маленькі Сярожка, — а хто гэта ў нас на балконе?!».

Маці, у госці да якой завітаў «чужы дзядзька», знайшлася адразу: «А гэта, сынок, пажарны! Правярае, ці не загарэлася наша кватэра».
Муж, які прыехаў з камандзіроўкі праз некалькі дзён, даведаўшыся пра дзіўны «візіт на балкон», нічога дрэннага ў гэтым не ўбачыў. Расповед жонкі пра тое, што ў суседзяў былі праблемы з электрычнасцю, яго цалкам задаволіў. А тым часам у іх кватэры на самой справе ўжо добра «гарэла»…

Сацыёлагі і псіхолагі дружна сцвярджаюць, што жанчыны хутчэй і ахвотней даруюць сваім партнёрам здраду, чым мужчыны. Гэта тлумачыцца тым, што жанчын больш непакоіць духоўная здрада, мужчын — наадварот. Пры гэтым спецыялісты ўзгадваюць эксперымент, які навукоўцы правялі ў адным з замежных універсітэтаў.

Да мужчын і жанчын падключылі датчыкі і прапанавалі ўявіць здраду партнёраў. Прадстаўніцы прыгожай паловы пачыналі панікаваць, калі размова заходзіла пра духоўную здраду, мужчыны — калі пра фізічную. Цікава, што да рамантычных пачуццяў сваіх жонак і сябровак мужчыны ставіліся спакойна і нават адказвалі, што такія «прыгоды» не могуць сур'ёзна адбіцца на адносінах пастаяннай пары — напрыклад, мужа і жонкі.

На бытавым узроўні прынята лічыць, што ў аснове жаночай здрады ляжыць цікавасць ці помста, мужчынскай — інстынкт. Але гэтае сцвярджэнне многія спецыялісты таксама не лічаць бясспрэчным. Апошнія звесткі сведчаць, што ў спісе падстаў для здрады лідзіруюць тры: імкненне да нечага новага (эмоцый, фізічных адчуванняў) альбо сексуальныя эксперыменты; імкненне да самасцвярджэння пры нізкай самаацэнцы; сексуальная незадаволенасць у шлюбе.

Дарэчы, верагоднасць здрады значна павялічваецца, калі паміж партнёрамі ўсталяваліся напружаныя адносіны ці працяглы час адсутнічае сексуальная блізкасць. А таксама калі муж і жонка не імкнуцца развіваць свае адносіны, спрабаваць нешта новае, неяк разнастайваць сваё жыццё.

1377900632968_31-10

Дастаткова распаўсюджанай у апошнія дзесяць гадоў лічыцца тэорыя пра «ген шлюбнай нявернасці», які быццам бы ёсць ва ўсіх жанчын. Тлумачыцца тэорыя наступным чынам. Жанчына, маўляў, накіравана на тое, каб выбраць лепшае спалучэнне генаў для свайго дзіцяці, вось і вымушана «шукаць» і «выпрабоўваць». У гэтым выпадку перавага застаецца за самым генетычна моцным мужчынам, а немаўля, калі нараджаецца, атрымлівае ад бацькоў усё самае лепшае. Імкненне да як мага большай колькасці сексуальных кантактаў у мужчын тлумачаць яшчэ прасцей — інстынктыўным генетычным жаданнем забяспечыць захаванне біялагічнага віду.

Але нас з вамі, зразумела, больш цікавяць не навуковыя тлумачэнні, а тое, як зразумець, захоўвае партнёр вернасць ці не. Спецыялісты кажуць, што пра гэта таксама можна даведацца без асаблівых намаганняў. І вылучаюць шэраг прыкмет нявернасці.

Хутчэй за ўсё, ваш мужчына вам здраджвае, калі:

—раней ён заўсёды з прахалодай ставіўся да свайго знешняга выгляду, а тут нечакана пачаў вельмі пільна сябе даглядаць, карыстацца дарагой парфумай;
—стаў лагодна ставіцца да вашых заган, хоць раней вы яго вельмі часта раздражнялі чым-небудзь;
—задорвае вас падарункамі, кветкамі, маўкліва выконвае любую хатнюю работу;
—заўсёды знаходзіцца ў цудоўным настроі і нішто не здольнае яго сапсаваць;
—стаў занадта тэмпераментным у ложку, чаго раней за ім не назіралася;
—дазваляе сабе некаторыя іншыя дзеянні, якія раней былі яму не ўласцівы.

Аб здрадзе жанчыны можна падазраваць, калі:

—яна нечакана кардынальна змяніла прычоску: напрыклад, раптоўна адрэзала свае прыгожыя доўгія валасы дзеля суперсучаснай стрыжкі;
—з'явіліся не характэрныя для яе манеры і выказванні;
—раптоўна пачала «сыпаць» анекдотамі, якія раней наогул не любіла;
—больш не цікавіцца, дзе муж, з кім ён, чаму спазніўся з работы;
—надта часта здараюцца «дзявочнікі»;
—у яе з'явілася шмат новых рэчаў;
—змяніўся стыль інтымных зносін у ложку, жонка стала альбо занадта палымянай, альбо, наадварот, занадта часта адмаўляе ў блізкасці, спасылаючыся на праблемы са здароўем (выключэнне — калі жонка насамрэч хварэе).

Дараваць ці не дараваць? Вось у чым пытанне!

Вы, як у кепскім анекдоце, вярнуліся дадому з камандзіроўкі і «застукалі» сваю палову за амурнымі справамі. Што рабіць?

Па-першае, не хапайцеся за нож ці іншую зброю. Супакойцеся, а для гэтага лепш выйсці ў калідор ці на кухню, выпіць там гарбаты ці выкурыць цыгарэту.

Па-другое, абавязкова (і па магчымасці, спакойна) выправадзіце «трэцяга», які стаў у вашым жыцці лішнім і прычыніў боль.

І толькі пасля гэтага вырашайце, што будзеце рабіць далей. Калі здрада здарылася ўпершыню, то падумайце, што вы зрабілі не так. Яшчэ ёсць шанц вярнуць былыя добрыя адносіны і сямейны спакой. Калі здрада стала чарговай, то задумайцеся, ці неабходна далей прычыняць сабе боль, цярпець такую «відавочнасць». Так ці інакш, а дараваць ці не сваёй «палове» — выключна ваша справа. Здраджваць ці не самому — таксама. Але, перш чым накіравацца «налева», узгадайце ўсе лепшыя імгненні вашага сямейнага жыцця і спытайце ў сябе, ці будзеце вы згодны ўсё гэта раптоўна страціць?..

Гелена АВЕЛА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.