Вы тут

ПРАВільнЫя дзеці


Вось ужо пяты год дзіцячы прававы сайт www.mіr.рrаvо.bу з намі. Сеткавы рэсурс па-ранейшаму дапамагае беларусам (і не толькі нам). Самы час растлумачыць, якую ролю ён выконвае.

Каму сайт патрэбны?

Прыблізны ўзрост аўдыторыі — ад 6 да 16 гадоў. Але сайт разлічаны не толькі на дзяцей і падлеткаў. Ён будзе цікавы бацькам і настаўнікам.

Хто стварыў?

Сайт арганізаваў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі РБ. Ініцыятар — Адміністрацыя Прэзідэнта

.

Што сайт прапаноўвае?

Інфармацыя — гэта найперш. Карысная, адаптаваная, ілюстраваная. Своеасаблівы інфармацыйны дыялог. Так, у частцы «Бібліятэка» створаны адпаведны раздзел, які гаворыць сам за сябе, — «Карысная інфармацыя». Базавыя звесткі з юрыдычнай сферы — цяпер у звышдаступным фармаце.

Дыялагічнасць пацвярджае і флэш-карта свету (з нядаўняга часу — інтэрактыўная). Да карты прымацавана рэдкая інфармацыя пра замежныя краіны і іх прававыя сістэмы.
Найважнейшая перавага сайта — раздзел «Віртуальная прыёмная», які таксама апраўдвае дыялагічнасць сеткавага рэсурсу. На вашы пытанні адкажуць выдатныя спецыялісты, усе — члены Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.

Хто паспеў ацаніць сайт?

Штомесяц сайт наведваюць больш за 10 тысяч чалавек са 100 краін свету.

Сеткавы рэсурс паспяхова прайшоў праз экспертызу, якую ажыццяўляў Цэнтр бяспечнага інтэрнэту ў Расіі. Апошні знаходзіцца не толькі пры Грамадскай палаце Расійскай Федэрацыі, але і пры кампаніі «Скай Лінк». Вось чаму гэты дзіцячы прававы сайт можна знайсці ў каталогу бяспечных інфармацыйных рэсурсаў «Дзіцячы інтэрнэт».

У конкурсе «Лепшы сайт у сферы нефармальнай адукацыі за 2010 год» партал упэўнена замацаваўся на трэцім месцы. Рэсурс узнагародзілі дыпломам інтэрнэт-прэміі «Tіbо 2011».

Якую карысць ад яго маем?

Сайт дапамагае дзецям і падлеткам: адказвае на «дарослыя» пытанні, дае слушныя парады, падказвае шляхі выйсця са складаных жыццёвых сітуацый, а таксама ў займальнай форме расказвае пра беларускае заканадаўства і правы грамадзян нашай краіны.

Якое дзіця не любіць конкурсы? Вось чаму сайт актыўна арганізоўвае шматлікія «спаборніцтвы» для дзяцей. 8 конкурсаў — гэта толькі пачатак. Стваральнікі сеткавага рэсурсу ў пошуку прынцыпова новых ідэй, займальных для дзяцей і падлеткаў. Таму смела можна паўдзельнічаць і, вядома ж, атрымаць каштоўныя веды.

Маргарыта СІДАР.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».