Вы тут

На тое і каты, каб мышы — лататы


Не спраўдзіліся спадзяванні на тое, што на валютным рынку будзе спакойна ў найбліжэйшы час. Долар вырас, але не пераадолеў 9 тысячны рубеж.

Яшчэ на пачатку жніўня скакаў, як дурны, еўра. У апошні дзень лета мы бачым, што грукае ў дзверы з надпісам «9 тысяч рублёў» долар. Ён павольна павышаўся тры тыдні, а потым адразу пераскочыў на 60 рублёў уверх (плюс 0,7%) да 8990. Далейшы шлях забарыкадзіраваны, закалочаны дошкамі і нават думкамі простага беларуса. Для беларускага чуйнага сэрца яшчэ адно нязначнае павышэнне курсу «зялёнага» будзе прыроўнена да парушэння дзяржаўнай мяжы. Але некалі, хутчэй за ўсё, рост так ці інакш адбудзецца.

«Еўрапеец» пачаў гэты тыдзень са значнага росту, а скончыў такім жа значным спадам. Вынік — патаннеў еўра на 10 рублёў (мінус 0,08%) да 11900. Хаця, як сцвярджаюць некаторыя эксперты, еўра яшчэ вырасце на сусветным валютным рынку, а значыць, у нас таксама. Да таго могуць дадацца і нашы асабістыя фактары.

Наш сусед, расійскі рубель, вельмі аптымістычна гледзячы на Еўропу (расійскія эксперты лічаць, што хутка еўрапейская эканоміка скіне з сябе апошнія лахманы крызісу, а гэта паўплывае станоўча на расійскі экспарт), расце. За 5 дзён дадаў 1,5 рубля (плюс 0,5%) да 271,5.

…Іншымі словамі, толькі з'явіцца надзея, што будзе ўсё больш-менш роўна, — адразу ж неспадзяванка. Сядзі і трасіся. Думай, куды грошы ўкладваць. Сапраўды — на тое і каты, каб мышы — лататы…

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».