Вы тут

Першыя «дрыжыкі»


А ўначы на пятніцу-суботу замаразкі да мінус 2. У аўторак чакаецца воблачнае надвор'е, калі часам будуць ісці дажджы, месцамі дажджы моцныя, а ў асобных раёнах — навальніцы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Вецер паўночны і даволі моцны, парывамі да 15-20 м/с. Максімальная тэмпература паветра — плюс 10-16 градусаў. Уначы ў сераду паўсюдна, а ўдзень па паўднёвым усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер месцамі парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ў ноч на сераду ўсяго 5-12 цяпла, удзень плюс 10-17 градуса, а ў заходніх рэгіёнах — да плюс 20 градусаў.

У чацвер непрацяглыя дажджы прагназуюцца толькі ў асобных раёнах краіны. Уначы і раніцай туман. Тэмпература паветра ў ноч на чацвер 4-11 цяпла, удзень будзе плюс 12 -19 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да 21 цяпла.

Паводле папярэдніх разлікаў айчынных сіноптыкаў, у апошнія дні тыдня тэрыторыя Беларусі трапіць пад уплыў скандынаўскага антыцыклону, таму ў большасці раёнаў ападкаў не будзе, толькі на ўсходзе краіны невялікія дажджы.Уначы і раніцай — туман. Пахаладае. У ноч на пятніцу і суботу тэмпература паветра знізіцца да плюс 3-10 градусаў, а на глебе магчымы невялікія замаразкі да мінус 2 градусаў. Удзень у гэтыя два дні чакаецца 14-20 цяпла, а на захадзе краіны — да плюс 23 градусаў. А вось самым цёплым днём тыдня стане нядзеля, калі ўначы чакаецца 5-10, удзень — 15-22 цяпла, а па паўднёвым захадзе Беларусі — да плюс 24 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».