Вы тут

Каб сэрвіс не засмучаў...


Да канца гэтага года на аўтадарогах Міншчыны плануецца адкрыць пяць кавярняў: у Крупскім, Смалявіцкім, Вілейскім, Стаўбцоўскім і Валожынскім раёнах.

Два прадпрыемствы грамадскага харчавання ўжо пачалі дзейнічаць у Мінскім і Дзяржынскім раёнах. Усяго ж сёння ў вобласці іх налічваецца 147.

1378247224573_4-25

У асноўным аб'екты грамадскага харчавання сканцэнтраваны ў непасрэднай блізкасці ад Мінска. Напрыклад, у Смалявіцкім, Дзяржынскім раёнах. У Мінскім раёне іх, дарэчы, 43. На жаль, толькі па адной кавярні функцыянуе ў Капыльскім, Нясвіжскім, Клецкім раёнах. На Любаншчыне наогул няма ніводнай, і да 2015 года не прадугледжана іх адкрыццё. Такая сітуацыя тлумачыцца тым, што інвестары больш ахвотна асвойваюць буйныя трасы з інтэнсіўным рухам, што дазваляе забяспечыць ім прыбытковасць бізнесу.

Да 2016 года ў сталічным рэгіёне з'явіцца яшчэ 24 прадпрыемствы грамадскага харчавання, 7 з якіх пачнуць работу ўжо сёлета, яшчэ 7 — у наступным годзе і 10 — у 2015-м. Як адзначыла начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Таццяна Абляк

, у меню гэтых сучасных устаноў прадугледжваюцца стравы нацыянальнай кухні, месцы для паркоўкі транспарту, умовы для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

— Вельмі важна, каб кропкі грамадскага харчавання будаваліся ў комплексе з іншымі аб'ектамі прыдарожнага сэрвісу, — падкрэсліла прадстаўнік гандлю.
Менавіта гэтыя патрабаванні прад'яўляюцца інвестарам. Прыклады такога падыходу да справы на Міншчыне ёсць. Напрыклад, узорам для пераймання з'яўляюцца такія буйныя цэнтры, як «Веста» ў Дзяржынскім раёне, «Робінсан-клуб» у Мінскім раёне. Буйны комплекс узводзіцца і ў Смалявіцкім раёне. Цяпер інвестары актыўна працуюць на трасе Мінск — Гомель (М-5). Да 2016 года пасля рэканструкцыі ў Мінскім і Пухавіцкім раёнах імі плануецца ўвесці ў дзеянне пяць аб'ектаў харчавання. Магчыма, у бліжэйшы час на дарогах вобласці з'явяцца і пункты хуткага харчавання. Ва ўсялякім выпадку пытанне прапрацоўваецца з інвестарамі з Грэцыі, падбіраюцца зямельныя ўчасткі. А ў цэлым для стварэння аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу разнастайнага прызначэння прапаноўваецца 79 зямельных участкаў.

Дарэчы, на будаўніцтва аб'ектаў не трацяцца бюджэтныя сродкі. Усе яны ўзводзяцца за кошт асабістых фінансаў прадпрыемстваў, інвестараў, крэдытаў.
Шмат увагі надаецца і паляпшэнню якасці абслугоўвання ўдзельнікаў дарожнага руху. На гэты конт распрацаваны канкрэтныя мерапрыемствы па кожным аб'екце, якія прадугледжваюць замену мэблі і абсталявання, рамонт, рэканструкцыю памяшканняў. У прыватнасці, працягваецца ўстаноўка плацежных тэрміналаў па безнаяўным разліку. Удзельнікі сесіі ўнеслі прапанову, каб на дарогах дазволілі разлічвацца і замежнай валютай, паколькі транзітныя пасажыры не заўсёды маюць у наяўнасці беларускія рублі. Тым больш што не за гарамі чэмпіянат свету па хакеі. З гэтай нагоды, нагадалі яны, варта забяспечыць усе пункты грамадскага харчавання і магазіны прыдарожнага сэрвісу сувенірнай прадукцыяй, у тым ліку з лагатыпам чэмпіянату.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна: Не скупіцеся на добрыя словы!

Народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна: Не скупіцеся на добрыя словы!

Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?

Грамадства

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.